Эстонія дашле на мяжу Польшчы і Беларусі сто вайскоўцаў
Мінабароны Эстоніі накіруе сто вайскоўцаў на мяжу Польшчы і Беларусі для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Кале Лаанет, перадае ERR.
Паводле яго слоў, Польшча папрасіла эстонскія ўлады аказаць практычную падтрымку ўвечары 15 лістапада.
«Раней яны хацелі толькі палітычнай падтрымкі, але цяпер ім патрэбная практычная дапамога. Наколькі мне вядома, да гэтага часу практычную дапамогу Польшчы аказвала толькі Вялікабрытанія», — адзначыў Лаанет, выступаючы на прэс-канферэнцыі.
На мяжу Польшчы і Беларусі адправіцца ўзвод сапёраў і падраздзяленне ваеннай паліцыі. Акрамя таго, Эстонія накіруе Польшчы дроны. Частка вайскоўцаў адправіцца ў Польшчу неадкладна, частка — на наступным тыдні.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 2
У выніку атакі на вайсковы аэрадром у Кушчоўскай Краснадарскага краю, магчыма, пашкоджаныя самалёты
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера