Знайсці
15.11.2021 / 09:48РусŁacБел

З панядзелка ў Літве ў грамадскіх месцах можна знаходзіцца толькі ў медыцынскіх масках і рэспіратарах

За нашэнне масак з тканіны або выкарыстанне іншых відаў абароны могуць пагражаць спагнання. Медыцынскія маскі трэба надзяваць у крамах, гандлёвых цэнтрах, месцах прадастаўлення паслуг, у грамадскім транспарце і ў іншых грамадскіх месцах.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Літвы, нашэнне медыцынскіх масак і рэспіратараў — гэта вельмі важная і эфектыўная мера па кантролі распаўсюду COVID-19, піша Delfi.lt

Маска павінна закрываць нос, рот і падбародак, яе трэба рэгулярна мяняць (кожныя 3-4 гадзіны або калі маска становіцца вільготнай). Па-ранейшаму маскі могуць не надзяваць людзі, якія па стане здароўя не могуць насіць маскі. Яны павінны надзяваць ахоўны шчыток.

Маскі можна не надзяваць падчас заняткі спортам або падчас прадастаўлення паслуг, якія немагчыма даць людзям у масках.

Гісторыя звычайнага цуду. Як Японія дабілася поспеху ў барацьбе з кавідам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930