Знайсці
22.10.2021 / 09:38РусŁacБел

У Латвіі закрылі тэлекампанію, якая рэтранслявала расійскі Першы канал. У адной з праграм заявілі, што ад каранавіруса дапамагае селядзец

Латвійскі рэгулятар ануляваў ліцэнзію «Першага Балтыйскага канала Латвія» (ПБК), які рэтрансляваў праграмы расійскага Першага канала. Гэта быў самы папулярны тэлеканал на рускай мове.

Getty Images

Нацыянальная рада па радыё і тэлебачанні Латвіі (рэгулятар) абгрунтаваў сваё рашэнне парушэннямі еўрапейскага заканадаўства, піша Бі-бі-сі.

У паведамленні рэгулятара гаворыцца, што ПБК пусціў у эфір прадукцыю іншых СМІ — гэта было першым парушэннем. Акрамя гэтага, згодна са сваёй ліцэнзіяй, ПБК павінен адводзіць 51% эфірнага часу еўрапейскай прадукцыі — гэта не выконвалася.

Трэцяе парушэнне — пагроза грамадскаму здароўю: у адной з праграм было сказана, што каранавірус не вельмі заразны, а абараніць сябе можна ўжываннем у ежу селядца. Ва ўсіх трох выпадках канал быў аштрафаваны, трэцяе па ліку парушэнне дало магчымасць ануляваць ліцэнзію.

Вяшчанне павінна быць спынена 26 кастрычніка. Паводле даных кампаніі Kantar, у верасні 2021 года ПБК быў самым папулярным рускім каналам у Латвіі, а таксама трэцім па папулярнасці каналам у краіне (разам з каналамі на латышскай мове). Каля 40% жыхароў Латвіі — рускамоўныя.

Урад Латвіі зацвердзіў лакдаўн да 15 лістапада з каменданцкай гадзінай з 20:00: што забаронена і што дазволена

Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпкі, гатовыя за грошы заражацца вірусам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера