Знайсці
15.10.2021 / 10:52РусŁacБел

Беларускі вайсковы кантынгент адправіўся ў Таджыкістан

Ён будзе браць удзел у сумесным вучэнні з сіламі АДКБ, што пройдуць з 18 да 23 кастрычніка.

Фота Мінабароны

Беларускі вайсковы кантынгент адправіўся ў Таджыкістан. Ён возьме ўдзел у сумесным вучэнні з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2021», а таксама ў вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2021» і спецыяльным вучэнні «Эшалон-2021», паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Па словах першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Ігара Караля, вучэнні планавыя: «Галоўная асаблівасць вучэнняў у тым, што на адным палігоне комплексна пройдуць адразу тры вучэнні. У вучэннях возьмуць удзел не толькі вайскоўцы ад Узброеных сіл. Сёлета задзейнічаны прадстаўнікі фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння — ад унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія ўваходзяць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Яны будуць выконваць свае спецыяльныя задачы ва ўзаемадзеянні з вайсковымі падраздзяленнямі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера