Знайсці
01.10.2021 / 08:26РусŁacБел

Польшча працягнула рэжым надзвычайнага становішча на беларускай мяжы на 60 дзён

Сейм зацвердзіў рашэнне ўрада аб падаўжэнні надзвычайнага становішча ў памежных з Беларуссю рэгіёнах. За выказаліся 237 дэпутатаў, супраць — 179, устрымаўся 31.

Напярэдадні ўказ аб прадаўжэнні становішча з-за крызісу з нелегальнымі мігрантамі, што спрабуюць трапіць у ЕС, падпісаў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда. 

Упершыню рэжым быў уведзены 2 верасня на 30 дзён. Надзвычайнае становішча дзейнічае ў памежнай зоне на шырыні 3 км і закранае 183 населеныя пункты ў Падляскім і Люблінскім ваяводствах.

Там дзейнічае забарона на правядзенне масавых і забаўляльных мерапрыемстваў, паліцыя дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме. На названай тэрыторыі не могуць знаходзіцца асобы, якія там не жывуць, не працуюць ці не вучацца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930