Знайсці
29.09.2021 / 09:23РусŁacБел

Генпракуратура: Супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадастаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам

Генпракуратура пракаментавала ўчорашнія падзеі на вуліцы Якубоўскага ў Мінску, у выніку якіх загінулі супрацоўнік КДБ і айцішнік Андрэй Зельцэр.

Генеральная пракуратура правяла праверку па факце прымянення агнястрэльнай зброі супрацоўнікамі КДБ, што пацягнула за сабой смерць жыхара Мінска, гаворыцца ў паведамленні.

Устаноўлена, што гэты грамадзянін абгрунтавана падазраваўся ў здзяйсненні асабліва небяспечных злачынстваў, звязаных з тэрарызмам. Супрацоўнікі КДБ з панятымі на падставе пастановы аб правядзенні ператрусу, санкцыянаванага намеснікам Генеральнага пракурора, прыбылі да жылля падазраванага.

Неаднаразовыя патрабаванні адчыніць дзверы і ўпусціць у жыллё, папярэджанні аб выкарыстанні прылад для ўскрывання гаспадар праігнараваў. Пасля чаго праваахоўнікі на законных падставах адчынілі дзверы і ўвайшлі ў кватэру.

Там падазраваны двойчы стрэліў у супрацоўнікаў КДБ з агнястрэльнай зброі, прычыніўшы аднаму з вартавых закона агнястрэльнае раненне, што пацягнула смерць.

Супрацоўнікі КДБ, дзейнічаючы на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, у адказ на ўзброены напад ужылі агнястрэльную зброю, прычыніўшы злачынцу пашкоджанні, ад якіх ён памёр.

«Пракурорскай праверкай устаноўлена, што супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадастаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам», — адзначаецца ў паведамленні.

Перастрэлка на Якубоўскага, дзе айцішнік і кадэбіст забілі адзін аднаго: што вядома на ранак

Чаму праграміст здымаў відэа, а сілавікі прыйшлі без бронекамізэлек? Важныя пытанні пасля страляніны на Якубоўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031