Польшча: У Беларусі ёсць 10 тысяч мігрантаў для «гібрыднай атакі» супраць ЕС
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэюш Маравецкі кажа, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца каля 10 тысяч мігрантаў, якія могуць напоўніць Польшчу і Літву, паведамляе Delfi.
«Паводле нашых звестак, у Беларусі ёсць больш за 10 тысяч, можа, і больш асоб, перамешчаных з Блізкага Усходу, у асноўным — з Ірака, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», — сказаў Маравецкі.
Паводле яго слоў, мінскі рэжым ажыццяўляе супраць Літвы і Польшчы «правакацыю, якая была інспіравана ў Маскве».
Польскі прэм'ер таксама падкрэсліў важнасць барацьбы з прапагандай беларускага рэжыму, каб не дапусціць «эфектыўнасць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах
 9
На вуліцах Мінска пабачылі новыя аўтазакі ФОТАФАКТ
 3
«Яшчэ адзін кавалачак мазаікі». МЗС Германіі асудзіла прызнанне Deutsche Welle экстрэмісцкім фармаваннем
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера