Знайсці
01.09.2021 / 08:12РусŁacБел

Брытанскія ўлады ўсыпілі альпаку, нягледзячы на тысячы просьбаў аб памілаванні і пратэсты

Альпаку Джэраніма, чые тэсты двойчы паказалі станоўчы вынік на сухоты буйной рагатай жывёлы, усё ж такі ўсыпілі, нягледзячы на працяглую барацьбу яе гаспадыні за выратаванне жывёлы і петыцыю, пад якой падпісаліся больш за сотню тысяч брытанцаў.

SWNS

У аўторак супрацоўнікі Дэпартамента харчавання, навакольнага асяроддзя і сельскіх раёнаў прыехалі на ферму ў Віквары, непадалёк ад Брысталя, і забралі Джэраніма, паведамляе Бі-бі-сі.

Супрацоўнікі Дэпартамента ў ахоўных сініх касцюмах і масках прыбылі на ферму ў суправаджэнні паліцыі.

Пасля таго як Джэраніма вывелі са стойла і пагрузілі ў трэйлер, які затым з'ехаў пад канвоем паліцыі, прадстаўнік дэпартамента пацвердзіў пратэстоўцам і журналістам, што судовы ордар на забойства альпака быў выкананы.

«Мне абсалютна брыдкі гэты ўрад. Гэта варварскія дзеянні. Гэта ганьба», — сказала гаспадыня Джэраніма Хелен Макдональд, дадаўшы, што яна не атрымлівала папярэджання, што супрацоўнікі Дэпартамента прыедуць па альпака ў аўторак.

Хелен Макдональд, якая правезла альпаку з Новай Зеландыі ў 2018 годзе, некалькі разоў аспрэчвала вынікі аналізаў і падала некалькі пазоваў у Высокі суд, каб выратаваць гадаванца, паказваючы на тое, што Джэраніма жыве на яе ферме без кантакту з іншымі жывёламі і не прадстаўляе ні для каго пагрозы.

Яна лічыць, што ўлады Вялікабрытаніі дзейнічалі несумленна і праігнаравалі яе пастаянныя заклікі да канструктыўнага дыялогу.

Абаронцы Джэраніма нават разбілі лагер на ферме Хелен, каб паспрабаваць перашкодзіць забраць альпака.

Некаторыя спрабавалі ўгаварыць паліцэйскіх і супрацоўнікаў Дэпартамента пакінуць жывёлу ў спакоі, а адна жанчына нават была ненадоўга затрыманая пасля таго, як абліла паліцэйскіх з вадзянога пісталета, але ў выніку яе адпусцілі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера