Знайсці
03.08.2021 / 09:58РусŁacБел

19-гадовы хлопец забіў 46-гадовую былую каханку. Вылічыць забойцу дапамог мабільнік

Трагедыя здарылася яшчэ 20 кастрычніка ў вёсцы Залужжа. 66-гадовая вяскоўка, прачнуўшыся раніцай, пабачыла, што 46-гадовая дачка ляжыць на падлозе без прытомнасці. 

Маці выклікала хуткую, медыкі канстатавалі смерць, паведамляе СК.

Следчыя высветлілі, што жанчына была задушана, таксама ёй было нанесена каля 20 удараў.

Падчас агляду хаты быў канфіскаваны мабільны тэлефон. Пры вывучэнні яго змесціва знайшлі перапіску рамантычнага характару паміж загінулай і нейкім маладым чалавекам. У кола асоб, якіх першапачаткова акрэсліла следства, ён не трапляў.

Высветлілася, што жанчына ў 2018-2019 гадах падтрымлівала блізкія стасункі з 19-гадовым хлопцам, пасля чаго ён з'ехаў на Гомельшчыну. Адносіны паміж імі спыніліся.

Аднак у дзень забойства малады чалавек у адпачынку прыехаў у родную вёску.

У той дзень маладзён выпіў, схадзіў у госці да брата.

Вяртаючыся, убачыў святло ў доме сваёй знаёмай і вырашыў зайсці. Паміж былымі каханымі узнік канфлікт: хлопец некалькі разоў ударыў жанчыну, а потым задушыў яе. Спалохаўшыся, ён уцёк з хаты.

Пасля пахавання хлопец вярнуў сыну загінулай мабільны, які раней яна яму аддала. Гэты тэлефон і выявілі следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930