Знайсці
29.07.2021 / 16:30РусŁacБел

Прыхільнікі Навальнага знайшлі ў прапагандысткі Скабеевай нерухомасць у Маскве на 4,1 мільёна даляраў

Фонд барацьбы з карупцыяй расійскага апазіцыянера Навальнага сцвярджае, што вядучыя канала «Россия 1» Вольга Скабеева і яе муж Яўген Папоў маюць нерухомасць у Маскве на суму больш за 4,1 млн даляраў.

У красавіку 2015 года пара купіла 105-метровую кватэру з відам на Пятроўскі парк.

У лістападзе 2020 года Скабеева і Папоў купілі 170-метровую кватэру ў элітным жылым комплексе на Ленінградскім праспекце.

У гэтым жа жылым комплексе ў чэрвені 2019 года Скабеева і Папоў сталі ўласнікамі нежылога памяшкання з асобным уваходам на першым паверсе. Плошча памяшкання складае 180 квадратных метраў.

Ні Папоў, ні Скабеева ніколі не займаліся бізнэсам, і ў іх няма іншага даходу, акрамя як ад працы на дзяржаўным тэлеканале «Россия 1».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930