Знайсці
16.06.2021 / 08:20РусŁacБел

Паслы 27 краін ЕС узгодняць чацвёрты пакет санкцый

Камітэт пастаянных прадстаўнікоў 27 дзяржаў ЕС узгодніць у сераду чацвёрты пакет забаронных мер супраць уладаў Беларусі, гаворыцца ў праграме працы інстытутаў ЕС на 16 чэрвеня, піша ТАСС.

«Рашэнне па абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі», — гаворыцца ў дакуменце.

Раней крыніцы ў Бруселі паведамлялі, што ў чорны спіс ЕС плануецца ўключыць каля 80 фізічных і сем юрыдычных асобаў.

Для ўступлення гэтага новага пакета санкцый у сілу ён павінен быць фармальна зацверджаны Радай ЕС на міністэрскім узроўні. Чакаецца, што гэта адбудзецца 21 чэрвеня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕС у Бруселі.

Гэты блок санкцый ЕС распрацоўваўся ўжо даўно, аднак яго ўвядзенне было паскорана пасля інцыдэнту з пасадкай у Мінску самалёта Ryanair і арышту Рамана Пратасевіча.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930