Знайсці
09.06.2021 / 10:30РусŁacБел

Напісаць прашэнне аб памілаванні просяць і тых, хто чакае суда ў СІЗА

З’явілася інфармацыя, што людзям, якія чакаюць суда ў СІЗА, прапануюць напісаць прашэнне аб памілаванні.

Паведамляецца, што людзі называюць сябе «прадстаўнікамі Чырвонага крыжа», кажуць крыніцы «Нашай Нівы».

У самой арганізацыі абвяргаюць сваю датычнасць да гэтага.

«У нас няма доступу ўнутр турмаў, нас не пускаюць да зняволеных. Мы аказваем толькі гуманітарную дапамогу. Чырвоны Крыж можа перадаваць сродкі гігіены, ваду, ежу, кнігі. Мы пакідаем рэчы адміністрацыі, і яны ўжо размяркоўваюць. Але нашы прадстаўнікі не могуць гутарыць са зняволенымі», — патлумачылі «Нашай Ніве» ў прэс-службе Чырвонага Крыжа.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031