Знайсці
04.06.2021 / 12:10РусŁacБел

Да Сцяпана Латыпава трапіў адвакат. Палітвязень трымаецца цвёрда

Да палітвязня Сцяпана Латыпава змагла трапіць адвакат.

— Самаадчуванне здавальняючае. Трымаецца цвёрда. Перажывае за родных, паведамілі Tut.by яго родныя.

Зазначаецца, што медыцынскую перадачу прынялі.

Сяброўка Сцяпана стварыла гугл-док форму, у якой людзі пішуць яму словы падтрымкі. Пасля іх раздрукуюць і пастараюцца перадаць Сцяпану, каб падтрымаць яго.

Суд над Латыпавым пасля перапынку адновіцца 10 чэрвеня. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Судзіць мужчыну пачалі 1 чэрвеня, тады ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам проста падчас пасяджэння.

Палітвязень заявіў пра невыносныя катаванні і парэзаў сабе горла ў судзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031