Знайсці
01.06.2021 / 22:39РусŁacБел

Лукашэнка аб просьбе «ЛНР» апытаць Пратасевіча: Будуць пытанні — калі ласка да нас

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не супраць апытання Рамана Пратасевіча па заведзенай крымінальнай справе ў сувязі з падзеямі на Данбасе, запрасіў вядучых гэту справу «следчых» у Мінск.

«Генеральная пракуратура» так званай «ЛНР» завяла «крымінальную справу» супраць Пратасевіча і заявіла аб гатоўнасці прадаставіць беларускім праваахоўным органам наяўную інфармацыю і прававую дапамогу ў расследаванні справы ў дачыненні да яго. Там таксама звярнуліся да беларускіх праваахоўных органаў з просьбай даць магчымасць правесці следчыя дзеянні з Пратасевічам.

«Ёсць нюанс: на Данбасе заведзеная крымінальная справа па гэтых персаналіях. Я нагадаў прэзідэнту Пуціну, што заведзеная крымінальная справа, і сказаў, што калі ў іх будуць пытанні да іх — калі ласка да нас, калі ласка, задайце ім пытанні, таму што людзей яны забівалі там, на Данбасе», — сказаў Лукашэнка ў аўторак. Урывак нарады паказала беларускае тэлебачанне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031