Знайсці
01.06.2021 / 13:11РусŁacБел

У Ратамцы гарэла стайня конна-спартыўнага цэнтра

У пасёлку Ратамка, што пад Мінскам, здарыўся пажар. Гарэла стайня Цэнтра коннага спорту.

Фота МНС

Фота МНС

Адзін з супрацоўнікаў кажа, што ўсё здарылася вельмі хутка:

«За 15 хвілін разгарэлася. Унутры спякотна, сена накладзена — дастаткова іскры, каб палыхнула. Мы пабачылі дым і пабеглі хутчэй туды».

Спачатку загарэлася адна стайня, пасля агонь перакінуўся на суседнюю. Коней — іх там было 40-50 — вывелі: выпускалі і адразу зачынялі за імі дзверы, каб не беглі назад. Палову з коней ужо развезлі на іншыя стайні. 

Па словах відавочцаў, калі пажарныя прыехалі, дах першай стайні ўжо палыхаў. Ратавальнікі вынеслі з будынка кацяня. 

МНС у сваім тэлеграм-канале паведамляе: «Гарыць Т-падобны будынак стайні, паводле актуальнай інфармацыі, усіх коней паспелі вывесці з будынка, інфармацыі аб пацярпелых людзях таксама няма. Працягваецца тушэнне пажару».

Пазней пажар быў лакалізаваны, у 13.30 яго патушылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930