У ЗША памёр найстарэйшы акцёр у свеце — ён іграў яшчэ ў Чапліна
Норман Лойд памёр на 107-м годзе жыцця ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе, піша РБК.
Норман Лойд стаў вядомы пасля ролі Фрая ў фільме Альфрэда Хічкока «Дыверсант», які выйшаў на экраны ў 1942 годзе. Лойд таксама сыграў у мастацкім фільме Чарлі Чапліна «Агні Рампы».
Аднак найбольшую папулярнасць акцёр атрымаў пасля 60 гадоў, калі ў 1980-я гады ён сыграў ролю доктара ў медыцынскай драме тэлеканала NBC «Сэнт-Элсвер».
За сваю кар'еру Лойд зняўся ў больш за 60 фільмах і тэлешоу. Ён таксама атрымаў прэмію Венецыянскага кінафестывалю (1985 год) і двойчы намінаваўся на атрыманне тэлевізійнай прэміі «Эмі» (1970 і 1974 гады).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі
 5
Лукашэнка абурыўся выпускнымі на лімузінах
 12
На вуліцах Мінска пабачылі новыя аўтазакі ФОТАФАКТ
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера