Знайсці
28.10.2020 / 19:3110РусŁacБел

Пасля акцыі салідарнасці з Опернага звольнілі дырыжора, першую скрыпку аркестра, скрыпачку і альтыстку

Хваля паказальных звальненняў дакацілася і да Опернага тэатра. Паводле інфармацыі Беларускага фонду культурнай салідарнасці, звольнілі першую скрыпку аркестра Рэгіну Саркісаву (на фота), якая падпісала ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў, а таксама скрыпачку Алу Джыган і альтыстку Аляксандру Пацёміну. Звольнены і Андрэй Галанаў — дырыжор Вялікага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. У спісе на звальненне і вядучы саліст Ілля Сільчукоў.

Нагадаем, учора ў Оперным тэатры прайшла акцыя салідарнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера