Святлана Ціханоўская ў мэтах бяспекі пакінула сваю кватэру
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская пасля затрымання двух асноўных сваіх памочнікаў з'ехала з кватэры ў Мінску.
Цяпер яна знаходзіцца ў асяроддзі членаў прадвыбарчага штабу і журналістаў, паведаміла прэс-сакратар Ганна Красуліна. «Начаваць дома Ціханоўская не будзе, каб не заставацца адной. Але яна не пакідае Мінск, застаецца на тэрыторыі горада», — сказала Красуліна.
Днём 8 жніўня ў Мінску затрымалі кіраўніка штаба Ціханоўскай Марыю Мароз. Акрамя таго, па словах Красулінай, з 15 гадзін не выходзіць на сувязь яшчэ адзін прадстаўнік выбарчага штаба Алег Майсееў — яго выклікалі ў аддзел МУС па барацьбе з аргзлачыннасцю.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Прэм'ера Славакіі прааперавалі. Ён у прытомнасці
 1
У Бягомлі гарэў самалёт з дарожнага скрыжавання ВІДЭА
 3
Ва Улада Бумагі нарадзілася дачка
 16
Пад Гомелем зладзілі Афганскую вайну з маджахедамі ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера