Знайсці
29.01.2017 / 18:0313РусŁacБел

Апошнія гады Аляксандр Ціхановіч пакутаваў на рэдкую аўтаімунную хваробу

Дачка артыста Анастасія Ціхановіч назвала kp.by хваробу, ад якой пакутаваў яе бацька.

Гучыць ён так: аўтаіммуннае захворванне лёгкіх — ідыяпатычны фібразуючы альвеаліт. Гэта даволі рэдкае захворванне, з якім жывуць 3—4 гады. Аляксандр Ціхановіч пражыў з ім амаль 7 гадоў. Тое, што артыст так моцна схуднеў за апошні год, — адна з праяў гэтай хваробы.

— Радыкальнага лячэння на сённяшні дзень не існуе, яго можна толькі тармазіць, чым мы і займаліся ўвесь гэты час, — распавяла Насця. — Год таму ў яго здарылася пагаршэнне, і ён таксама доўга ляжаў у бальніцы. Мы рабілі ўсё, што можна, ён ездзіў на лячэнне ў Нямеччыну. На жаль, гэта такое захворванне, вылечыцца ад якога немагчыма. Тата вельмі не хацеў, каб пра захворванне ведала шырокая грамадскасць. Таму мы не рабілі публічных заяў і не збіралі сродкі.

Ён хацеў заставацца актыўным, быць на сцэне столькі, наколькі гэта будзе магчыма.

Так яно і было — свой апошні канцэрт 13 студзеня на прэзідэнцкім балі ён адпрацаваў, а 14 студзеня трапіў у бальніцу. Яму было вельмі цяжка ўжо 13 студзеня, і ўсе гэта бачылі. Але ён зрабіў усё, што змог.

Аляксандр Ціхановіч быў у шпіталі пад кіслароднай маскай амаль два тыдні, але ў тыя моманты, калі яе здымалі, стараўся ўсміхацца і спрабаваў падбадзёрыць родных, якія былі побач. Ён трымаўся вельмі мужна да самага апошняга моманту …

— Я была з ім да самага канца, — кажа Наста.

Развітанне з Аляксандрам Ціхановічам пройдзе 30 студзеня ў Мінску

Развітацца з народным артыстам Беларусі можна будзе ў храме Аляксандра Неўскага (Казлова, 11), дзе ў 7.45 пачнецца памінальная літургія. Пасля яе — адпяванне (меркавана ў 8.45).

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў Філармоніі з 11.00 да 14.00

Памёр народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч

Сяргей Маліноўскі, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031