Знайсці
17.08.2016 / 20:0313РусŁacБел

Кіраўнік IBA: «Да нашых кампаній ёсць пытанні ў частцы карэктнасці выплаты падаткаў»

У праваахоўных органаў Беларусі маюцца пытанні да кампаній IBA Group у частцы карэктнасці выплаты падаткаў. Пра гэта гаворыцца ў каментары саўладальніка і старшыні праўлення IBA Group Сяргея Ляўцеева для супрацоўнікаў кампаніі.

Сяргей Ляўцееў (справа) з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам, iba.by.

«Да нашых кампаній, сапраўды, ёсць пытанні ў частцы карэктнасці выплаты падаткаў, але кампаніі і кіраўніцтва працуюць у штатным рэжыме. Мы цалкам адкрытыя для супрацоўніцтва з кантралюючымі органамі і спадзяемся, што сутнасць прэтэнзій у бліжэйшы час будзе растлумачаная і ўрэгуляваная», — гаворыцца ў каментары Ляўцеева.

«Сувязь з іншымі падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі і агучаныя ў СМІ, відавочна надуманая і не мае пад сабой ніякіх падстаў», — дадаў ён.

Сяргей Ляўцееў упэўнены, што «гэтыя акалічнасці не акажуць негатыўнага ўплыву на ход выканання праектаў і ўзаемаадносіны з партнёрамі і заказчыкамі».

Кіраўнік IBA пацвердзіў, што цяпер праводзіць адпачынак у Беларусі і «наведвае заняткі ў ФАКу [кампаніі] у адпаведнасці з раскладам».

Учора з'явілася інфармацыя пра тое, што сілавікі зацікавіліся дзейнасцю кіраўніцтва IBA Group. Паведамлялася аб затрыманні члена праўлення, першага намесніка старшыні праўлення IBA Group, дырэктара па распрацоўцы ПЗ, гендырэктара IBA IT Park Сяргея Акуліча. Інфармацыя пра месцазнаходжанне самога Ляўцева была супярэчлівай.

Чытайце таксама: «IBA — занадта «саўковая» кантора» — ацэнкі інтэрнэт-каментатараў палярна падзяліліся

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера