Знайсці
15.05.2008 / 12:062РусŁacБел

Затрымалі Віктара Хурсіка

Прысуд вынес суд Старых Дарог. Краязнаўцу прызналі ўдзельнікам несанкцыянаванага ўсталяваньня крыжа ў в. Дражна ў памяць ахвяраў партызанскай апэрацыі 14 красавіка 1943 г.

Аўтар кнігі «Кроў і попел Дражна» Віктар Хурсік на ўласным аўто выехаў у Старыя Дарогі, адкуль яму даслалі позву ў суд. Яго мусілі судзіць удзел у несанкцыянаваным усталяваньні крыжа ў памяць ахвяраў партызанскай апэрацыі 14 красавіка 1943 г.

Па словах гісторыка Яўгена Анішчанкі, якому сп. Хурсік пасьпеў патэлефанаваць, у слухаўку было чутна, як на рукі краязнаўцы начапілі кайданкі. Ён пасьпеў сказаць, што яго арыштавалі на 15 сутак. Пазьней стала вядома, што суд Старых Дарог прызнаў краязнаўцу ўдзельнікам несанкцыянаванага ўсталяваньня крыжа ў в. Дражна. У выніку В. Хурсік быў прысужаны да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.

Паводле сп. Анішчанкі, праваслаўны сьвятар айцец Леанід (Акаловіч) цяпер вымушаны хавацца, а яго родных увесь час турбуюць пытаньнямі пра яго месцазнаходжаньне.

Нагадаем, што ўсталяваны 19 красавіка 2008 году крыж быў выкапаны невядомымі праз чатыры дні. Палітыку Вячаславу Сіўчыку, які таксама прысутнічаў у часе ўсталяваньня крыжа, далі 15 сутак арышту. Яму інкрымінавалі «арганізацыю кілямэтровай калёны са сьцягамі» ў Старых Дарогах.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031