Знайсці
25.06.2013 / 09:23РусŁacБел

25 чэрвеня прэзентацыя кнігі Віктара Карамазава

Імпрэза пройдзе на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Мінску (вул. Румянцава, 13).

У том выбраных твораў «Беларускага Кнігазбору» (67 выпуск выдавецкага праекта) увайшлі раман «Мастак і парабкі», апавяданні і эсэ розных гадоў, а таксама публіцыстычнае слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялог з паэтам Леанідам Галубовічам.

Анатоль Бараноўскі, народны мастак Беларусі, у грунтоўнай прадмове да кнігі адзначае:

«Пісьменнік будуе словам тое, што я, мастак, будую колерам. Мы спадарожнікі і аднадумцы, сябры па творчым пошуку. <…>

Віктар Карамазаў рэаліст. Бывае рэалістам жорсткім, як у „Аброчным крыжы“, а бывае схільным да рамантызму, як у аповесці-эсэ „Глядзіце ў вочы лемуру“. Формула рэалізму ў яго свая. Ён піша, як кожны рэаліст, з натуры, але натуру адчувае так, як скульптар адчувае ў руцэ кавалак гліны, аддаючы ёй цяплынь сваёй рукі, сваёй крыві».

У імпрэзе акрамя самога аўтара возьмуць удзел: Кастусь Цвірка, Генадзь Вінярскі, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Алесь Жук, Барыс Пятровіч, Галіна Каржанеўская, Леанід Галубовіч, Уладзімір Сіўчыкаў.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031