Знайсці
11.02.2013 / 10:134РусŁacБел

У серыяле «Звышнатуральнае» фігуруе Віцебск

13 серыя 8 сезону амерыканскага містычнага тэлесерыяла “Звышнатуральнае” пачынаецца ў Віцебску ў 1944 годзе.

Серыя, якая называецца «Усе ненавідзяць Гітлера», выйшла ў эфір 6 лютага 2013.

Згодна з фабулай гэтай серыі, у Віцебску нацысты з акультнага «Таварыства Туле» займаюцца эксперыментамі над ваеннапалоннымі, каб навучыцца ажыўляць памерлых. Рабіны ў гета ствараюць голема — штучнага чалавека з гліны, — каб той знішчыў эксперыментатараў. У выніку нападу голема камендант спальвае канцэнтрацыйны лагер, а сам знікае пры дапамозе магіі.

Ужо ў наш час галоўныя героі серыяла Сэм і Дзін расследуюць смерць рабіна Баса, які раптоўна згарэў. Справа робіцца больш заблытанай, калі яны даведваюцца, што рабін займаўся даследаваннем нацысцкіх некрамантаў. На Сэма і Дзіна нападае голем, які, аказваецца, належыць ўнуку рабіна, Аарону. Голем — ключ да разгадкі, але Аарон не ведае, як ім кіраваць, таму ўсе знаходзяцца ў небяспецы.

«Звышнатуральнае» (англ. Supernatural) — амерыканскі тэлесерыял, створаны Эрыкам Крыпке, які расказвае пра двух братоў — паляўнічых на нячысцікаў, што вандруюць па ЗША.

news.vitebsk.cc

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930