Знайсці
18.10.2022 / 17:1114РусŁacБел

За мяжу збег афіцэр спецназа «Альфа». Лукашэнкаўцы нервова чакаюць, што ён загаворыць

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад не звязаных між сабой крыніц унутры і за межамі Беларусі, нядаўна за мяжу збег вайсковец спецназа КДБ «Альфа». Пасля гэтага ягоную групу паставілі «на каранцін» і адхілілі ад выканання заданняў — правяраюць і шукаюць іншых патэнцыйных «здраднікаў». У той жа час яму пакуль няма даверу і за мяжой. 

Аб уцёках спецназаўца нам стала вядома ад суразмоўцаў у сілавых органах, якія акцэнтавалі ўвагу на тым, што «кіраўніцтва рэпрэсіўнага апарата застыла ў позе няёмкага чакання». 

Як нам папярэдне вядома, уцёк афіцэр у званні капітана. 

Яго імя, пасада, а таксама ўзровень ягоных допускаў да інфармацыі нам пакуль невядомыя. У якіх «аперацыях» ён браў удзел, таксама невядома. 

Вядома толькі, што нелегальны пераход граніцы адбыўся пры канцы верасня. А калі факт уцёку з карнага органа стаў вядомы начальству, уся група, дзе служыў перабежчык, адправілася «на каранцін», што азначае часовае адхіленне ад выканання заданняў. Спецназаўцаў правяраюць на лаяльнасць пасля кроку калегі. 

З крыніц у эміграцыйных структурах «Нашай Ніве» стала вядома, што ў пераходзе мяжы спецназаўцу дапамагала антылукашысцкае падполле.

Вядома, што цяпер гэтага спецназаўца правяраюць контртэрарыстычныя службы адной з сумежных дзяржаў, але «асаблівага даверу ён не выклікае і мэты яго няясныя», сказаў «Наша Ніва» інфармаваны прадстаўнік эміграцыі. 

З пачатку 2020-га года маса сілавікоў адмовілася служыць рэжыму Лукашэнкі, нейкая частка з іх перайшла ў адкрытую апазіцыю, у тым ліку старшыя афіцэры спецслужбаў і МУС. 

Самы знакаміты з такіх афіцэраў — падпалкоўнік Станіслаў Лупаносаў, які, як лічыцца, вывез разам з сабой каласальны масіў даных з інфармацыяй пра злачынствы рэжыму, а таксама інфармацыйныя базы. 

Чытайце таксама: Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю руху за свабодныя выбары, даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
195
Панылы сорам
9
Ха-ха
25
Ого
13
Сумна
7
Абуральна
11
19.10.2022
почет!? за то, чем он до этого занимался?
вот если бы эти "альфа" и другие альфа-самцы сделали для народа, а не против, вот тогда бы народ возможно их бы и простил и может даже местами был и почет
19.10.2022
Хорошая легенда.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
19.10.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031