Знайсці
16.08.2022 / 19:093РусŁacБел

«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады

Як стала вядома «Нашай Ніве», сёння пачаўся суд над высокапастаўленым афіцэрам Следчага камітэта, якога судзяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і абвінавачваюць у датычнасці да хабару на $30 тысяч. Раней ён сам прасіў прысуды палітычным. 

Андрэй Кажэўнікаў быў начальнікам працэсуальнага кантролю Следчага камітэта па Мінску. Фота: Анлайнер

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся суд над Андрэем Кажэўнікавым і Дзмітрыем Піскуном. Судзяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: дача хабару, махлярства, парушэнне таямніцы перапіскі, злоўжыванне ўладай, атрыманне хабару. 

Андрэй Кажэўнікаў — вядомы ў Мінску следчы. Начальнік працэсуальнага кантролю мінскага следства, гэта вельмі высокая пасада. Ëн кантраляваў, як працуюць іншыя следчыя ў двухмільённым горадзе. 

У гэтым выпадку пакаранне прызначаецца па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага або поўнага складвання. Па самым «цяжкім» артыкуле — арт. 430 ч.3 (атрыманне хабару) — Кажэўнікаву пагражае ад 5 да 15 год пазбаўлення волі. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», Кажэўнікаву інкрымінуюць удзел у гісторыі з разгалінаванай дачай хабару на суму 30 тысяч даляраў. Дакладныя абставіны невядомыя, Дзмітрый Піскун, які з ім праходзіць па справе, — камерсант. 

«У яго быў высокі пост, гэта паказальная порка, пагражае яму мінімум пяцёрачка, а калі яшчэ быў не тых поглядаў, то хана, я б ставіў на 12 год калоніі», — кажа калега са структуры СК. 

Адметна, што ў 2011-м Кажэўнікаў працаваў у пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінска і выступаў абвінаваўцам на працэсе Уладзіміра Някляева, Насты Палажанка, Аляксандра Фядуты і Віталя Рымашэўскага. 

Тады ён запрасіў пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі. 

Дапоўніць інфармацыю ці падзяліцца навіной можна наўпрост з аўтарам праз бяспечны кантакт у тэлеграме @artsiom_harbatsevich ці праз мэйл [email protected]

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
3
0
даведка/адказаць/
16.08.2022
Через управление процессуального контроля отменяются процессуальные решения (постановления) следователей.
16.08.2022
НАСІЎ ВОЎК - ПАНЕСЬЛІ І ВАЎКА
16.08.2022
Бумеранг какой-то.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930