Знайсці
22.06.2022 / 20:42

«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт

ААТ «Віцязь» распрацавала і асвоіла выпуск мадэлі электразараднай станцыі пад кітайскі стандарт зарадкі электрамабіляў GB/T, паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Уладзіслаў Паўленка. Упершыню навінка была прадстаўленая на нядаўна праведзеным міжнародным форуме TIBO-2022.

Патрэба распрацоўкі такой зарадкі ўзнікла з-за таго, што «падзеі першай паловы 2022 года, якія імкліва развіваюцца, унеслі карэктывы ў развіццё мясцовага рынку электратранспарту».

У выніку гэтых падзей, па словах Уладзіслава Паўленкі, беларусы сталі аддаваць перавагу бюджэтным кітайскім электрамабілям, якія маюць сваю спецыфіку і перш за ўсё ўласны зарадны стандарт GB/T пастаяннага току. Пры гэтым парты кітайскага стандарту несумяшчальныя з партамі еўрапейскага, маючы адрозненні ў канструктыўнай і электроннай частцы.

Таму, «аператыўна рэагуючы на патрэбы рынку, «Віцязь» першым на постсавецкай прасторы асвоіў выпуск зараднай станцыі пад кітайскі стандарт пастаяннага току».

Зараз прадпрыемства запусціла ў вытворчасць мадэль магутнасцю 90 кВт і мае намер распрацаваць яшчэ адну мадэль на 50 кВт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31