Знайсці
24.10.2021 / 13:13РусŁacБел

Беларускія вайскоўцы сталі дастаўляць медыцынскі кісларод у бальніцы

Беларускія вайскоўцы дастаўляюць кісларод з авіяцыйных баз ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, дзе ёсць адпаведнае абсталяванне. Пры неабходнасці дадатковыя крыніцы дапамогуць забяспечыць бесперабойную працу бальніц, паведамляе СТБ.

СТБ

Начальнік тэхнічнага разліку газазабеспячэння авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Уладзімір Лазоўскі кажа:

«За адну працоўную кампанію мы здабываем каля 25 тысяч літраў вадкага кіслароду. Працэс насамрэч даволі працаёмкі, цяжкі за кошт таго, што ў атмасферным паветры ўтрыманне кіслароду вельмі маленькае, а тэмпература яго кіпення павінна быць — 183°C. Задзейнічана вельмі шмат абсталявання. Мы здабываем выключна медыцынскі кісларод, то-бок гэта высокая працэнтнае ўтрыманне (не ніжэй за 99,5%, згодна са стандартам). А ёсць тэхнічны кісларод — там ужо зусім іншы працэнт яго ўтрымання, адпаведна, меншы. Для дыхання ў нас толькі ідзе медыцынскі кісларод з чысцінёй не меншай за 99,5%».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930