Знайсці
25.09.2021 / 19:24РусŁacБел

Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк паставілі на прафулік як «схільную да захопу закладнікаў». Яна двойчы адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні

Адміністрацыя калоніі склала на Паліну Шарэнду-Панасюк тры пратаколы і да сярэдзіны верасня яе ўтрымлівалі ў ШІЗА. Пра гэта муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў Reform.by.

Цяпер актывістку яшчэ паставілі і на прафілактычны ўлік як «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Вядома, што Паліна двойчы адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні.

Палітзняволеную маці двух непаўналетніх сыноў у чэрвені асудзілі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369. Пацярпелымі па справе праходзіла ажно 7 міліцыянтаў. Па версіі абвінавачвання, жанчына нібыта плюнула і ўдарыла аднаго з іх падчас агляду, з іншага сарвала маску, а астатніх — абражала. Таксама яе абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі.

Падтрымайце Паліну лістом: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Чытайце таксама: 

«Паліна жэстамі дала зразумець, што трэба з’язджаць». Муж Паліны Шарэнды-Панасюк — пра спатканне з жонкай, уцёкі з краіны і мігрантаў на мяжы з Літвой

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930