Знайсці
07.09.2021 / 17:11РусŁacБел

«Маша гучна смяялася, калі паглядзела выпуск па ТБ пра іх суд». Аляксандр Калеснікаў распавёў аб сустрэчы з дачкой у СІЗА ўпершыню за год.

Аляксандр Калеснікаў распавёў аб сустрэчы з дачкой у СІЗА ўпершыню за год.

У Марыі добрае самаадчуванне, штодня яна накручвае больш за 11 тысяч крокаў. На «спатканні» яна была прыгожа апранутая і з традыцыйнай чырвонай памадай.

Марыя захапляецца прафесіяналізмам і талентам Максіма Знака і бярэ з яго прыклад у спартыўных дасягненнях. Таксама яна перадала вялікую падзяку ўсім адвакатам і лічыць, што былых адвакатаў не бывае. Да сваіх міжнародных узнагарод яна ставіцца даволі сціпла.

Судовы працэс над сабой яна лічыць пародыяй на правасуддзе і падзякавала прапагандыстам за сюжэты, з якіх яна робіць свае высновы.

Марыя была ўражаная колькасцю людзей, якія прыйшлі яе падтрымаць, і асабліва расчуленая была апладысментамі. Таксама яна папрасіла перадаць вялікую падзяку людзям, якія падтрымліваюць яе сям'ю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930