Знайсці
17.04.2024 / 18:314РусŁacБел

Брытанскі інвестар, у якога забралі найбуйнейшую сонечную электрастанцыю ў Беларусі, узяўся судзіцца з беларускім урадам

Брытанскі інвестар Кіабод Тутанян Машад, які некалькі гадоў таму пабудаваў самую вялікую фотаэлектрычную станцыю ў Беларусі, звярнуўся ў Міжнародны цэнтр па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак (ICSID) для вырашэння спрэчкі з беларускім урадам. Пра гэта піша ilex.by.

Фота: dneprovec.by

Інвестар лічыць, што пагадненне Вялікабрытаніі і Беларусі аб садзейнічанні і абароне інвестыцый павінна дапамагчы яму ў атрыманні кампенсацыі за страты, якія ўзніклі пасля адклікання прэферэнцый для працы сонечнай электрастанцыі.

Сонечная электрастанцыя магутнасцю 109 МВт была здадзена ў эксплуатацыю ў Чэрыкаўскім раёне на Магілёўшчыне ў 2021 годзе. Агульная сума інвестыцый у праект ацэньвалася ў 170 млн даляраў. Аднак у 2022 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, які прыпыніў прымяненне павышаючых каэфіцыентаў да тарыфаў на электрычную энергію з аднаўляльных крыніц і абавязацельствы дзяржавы купляць энергію, якая імі выпрацоўваецца.

Працаваць на новых умовах інвестар адмовіўся, таму электрастанцыю адключылі ад дзяржаўнай энергасістэмы. Замоўца інвестпраекта, кампанія «Солар Лэнд», пазбавілася доступу да аб'екта. Тады інвестар паспрабаваў вярнуць грошы за пастаўку абсталявання і праектныя работы. Беспаспяховасць спробы пацягнула ліквідацыю «Солар Лэнд».

Цяпер на маёмасць кампаніі накладзены арышт. Такія актывы, як высакавольтныя сістэмаўтваральныя лініі і падстанцыя напружаннем 110 кВ, сталі ўласнасцю Беларусі.

У сакавіку 2024 года саму электрастанцыю выставілі на аўкцыён за 79,75 млн рублёў. Аднак ахвотных купіць аб'ект пакуль не знайшлося.

Чытайце таксама:

Арыштаваную самую буйную сонечную электрастанцыю Беларусі не змаглі прадаць, бо нікому не трэба

Арыштавалі і выставілі на продаж самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі і не толькі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
10
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
17
2
Шуба качанавай /адказаць/
17.04.2024
Прадаць, каб потым зноў забраць)) Што, ябацькі, есці захацелася ды няма за што? Гэта толькі пачатак)))
3
Раследвальнік/адказаць/
17.04.2024
Калі брытанскі суд прызнае правасуднасць справы, і пазоўшчык пераможа - пра долю ў калійным тэрмінале ў Клайпедзе лукашысты могуць забыць. Шчыра кажучы, пасля таго набыцця прыбытковасць Беларускалію рэзка знізілася, бо тый тэрмінал стал галоўнай пральняй скрадзеных у Беларускалію грошаў на карысць Віці Лукашэнкі і ягонага кума Галаватага. А што, віллу, бізнэс-джэт, раскошнае жыццё у Эміратах і тусоўку сярод шэйхаў трэба ж неяк фінансаваць.
4
Влад/адказаць/
18.04.2024
Вор у вора украл.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера