Знайсці
10.04.2024 / 13:3816РусŁacБел

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Па словах прэзідэнта Украіны, любое пагадненне, у якім Пуціну проста аддадуць зямлю ў абмен на спыненне баявых дзеянняў, толькі адкрые шлях для новых захопніцкіх войнаў Расіі ў будучыні.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку ў верасні 2019 года. Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт Зяленскі ў інтэрв'ю выданню Politico раскрытыкаваў выказаныя Дональдам Трампам ідэі аб тым, як скончыць вайну Расіі ва Украіне, калі ён вернецца ў Белы дом, піша Бі-бі-сі.

Як пісала раней Washington Post, спасылаючыся на знаёмых з планам суразмоўцаў выдання, Трамп нібыта плануе аказаць ціск на Кіеў і прымусіць Украіну адмовіцца ад часткі сваёй тэрыторыі, у тым ліку Крым і Данбас.

Зяленскі назваў такія планы «прымітыўнымі».

«Калі ўгода заключаецца ў тым, што мы проста аддаём свае тэрыторыі, а менавіта такая ідэя стаіць за ёй, то гэта вельмі прымітыўная ідэя», — сказаў Зяленскі.

«Мне патрэбны вельмі важкія аргументы. Мне не патрэбная фантастычная ідэя, мне патрэбная рэальная ідэя, бо на карту пастаўленыя жыцці людзей», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Па словах Зяленскага, любое пагадненне, у якім прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну проста аддадуць зямлю ў абмен на спыненне баявых дзеянняў, толькі адкрые шлях для новых захопніцкіх войнаў Расіі ў будучыні. Мір, дасягнуты шляхам перамоваў, паводле яго слоў, не павінен пакінуць Пуціну «ніякіх магчымасцяў для ажыццяўлення сваіх планаў».

У інтэрв'ю Зяленскі часам выказваў незадаволенасць заходнімі саюзнікамі, якія недастаткова аператыўна аказваюць ваенную дапамогу (найбольш яскрава ён выказаў гэта ў адрас Германіі), і прызнаваў, што Украіна знаходзіцца пад моцным ціскам, які патрабуе ад яе новых поспехаў у вайне.

Інтэрв'ю праходзіла на англійскай і ўкраінскай мовах, часткова з дапамогай перакладчыкаў.

У апошнія тыдні два заканадаўцы-рэспубліканцы, якія выступаюць за дапамогу Украіне, — дэпутаты Майк Тэрнер з Агаё і Майк Мак-кол з Тэхаса — заявілі, што расійская прапаганда пракралася ў мысленне некаторых членаў Кангрэса.

Адказваючы на ​​пытанне аб гэтым сцвярджэнні, Зяленскі сказаў, што яно прымяншае праблему расійскага ўплыву ў такіх дэмакратычных краінах, як Злучаныя Штаты.

«У іх ёсць свае лобі ўсюды: у ЗША, у краінах ЕС, у Вялікабрытаніі, у Лацінскай Амерыцы, у Афрыцы, — сказаў Зяленскі. — Калі мы гаворым пра Кангрэс — вы заўважаеце, як яны [расійская прапаганда] працуюць з грамадствам у Злучаных Штатах?»

«Яны прасоўваюць свой наратыў праз СМІ, — сказаў Зяленскі, не называючы канкрэтных імёнаў. — Гэта не расійскія грамадзяне або ўраджэнцы Расіі, не. Гэта прадстаўнікі пэўных медыягруп, грамадзяне ЗША. Менавіта яны выступаюць у СМІ з адпаведнымі паведамленнямі, часам вельмі прарасійскімі».

Чытайце таксама:

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

Як Трамп збіраецца спыніць вайну Расіі ва Украіне?

Зяленскі даў інтэрв'ю, у якім успомніў і пра Беларусь 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
1
Прапаганда не пройдзе/адказаць/
11.04.2024
vasil, Fuck you, пуцінскі прапагандыст, з табе англамоўны, як з мяне кітаец.
9
Влад/адказаць/
11.04.2024
Зеленский через месяц перестаёт быть легитимным и будет таким же самозванцем как и Лука!
0
Прапаганда не пройдзе. Vasil, Васіль, Влад гэта пуцінскі бот./адказаць/
11.04.2024
Влад, Пуцінскі прапагандыст, любішь нікі на В/V на розных мовах, толькі твае Ху@ло нелегітымнае, Зяленскі застаецца легітымным і пасля, па закону аб ваенным становішчы, па якім выбары будуць толькі пасля вайны. Таму вяртайся да пуцінскай сракі са сваей метадычкай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031