Знайсці
07.04.2024 / 23:125РусŁacБел

У Сьера-Леонэ абвясцілі надзвычайнае становішча з-за «зомбі-наркотыка», зробленага з чалавечых костак

Прэзідэнт краіны ўжо параўнаў сітуацыю з эпідэміяй Эболы і загадаў узмацніць ахову могілак.

Сінтэтычны наркотык пад назвай «Куш», зроблены з костак памерлых людзей. Скрын відэа Channel 4 News

Улады Сьера-Леонэ ўвялі надзвычайнае становішча з-за бескантрольнага ўжывання ў краіне таннага і папулярнага сярод грамадзян сінтэтычнага наркотыку «Куш», галоўным кампанентам якога з'яўляюцца здробненыя чалавечыя косткі, паведамляюць агенцтва Бі-бі-сі і іншыя сусветныя медыя.

Па афіцыйнай інфармацыі, колькасць шпіталізацый з-за «Куша» ў перыяд з 2020 па 2023 год вырас ажно на 4000%, а колькасць загінулых вылічаецца «як мінімум сотнямі». Асноўная частка загінулых — маладыя хлопцы ўзростам да 25 гадоў.

Прэзідэнт краіны Джуліус Маада Бія загадаў неадкладна абарваць ланцужкі паставак і вытворчасці наркотыка ў краіне, стварыць цэнтры па доглядзе і рэабілітацыі пацярпелых, а таксама ўзмацніць ахову могілак, бо менавіта там дылеры і звычайныя наркаманы сталі масава здабываць асноўны інгрэдыент для «Куша».

Аднак, як адзначае Бі-бі-сі, некаторыя абшчыны Сьера-Леонэ незадаволены павольнай рэакцыяй уладаў на крызіс і «часам бяруць закон у свае рукі», змагаючыся з раскрадальнікамі магіл і наркаманамі «грубай сілай».

Сам па сабе «Куш» з'яўляецца сумессю псіхатропных рэчываў. Наркотык выклікае моцную залежнасць, а таксама рост язваў на целе з адміраннем канечнасцяў.

Акрамя гэтага, «Куш» выклікае стан працяглага гіпнатычнага кайфу, які прыводзіць да фатальнага разбурэння псіхікі чалавека. Некаторыя відавочцы і тыя, хто спрабаваў наркотык сам, апісваюць паводзіны наркаманаў, быццам яны сталі «зомбі».

Чытайце таксама:

«З аэрапорта прыйшлося выбірацца на лодцы». Беларуска правяла некалькі месяцаў у Сьера-Леонэ і расказвае, што там і як

«Культура Беларусі вельмі падобная да традыцый роднай Афрыкі». Іншаземны танцор, які жыве ў Мінску, расказаў, за што любіць Беларусь

«Усе яны небяспечныя для чалавека». У Кітаі знайшлі 8 новых вірусаў, якія пагражаюць чалавецтву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
27
Сумна
9
Абуральна
14
08.04.2024
Фейк какой-то. Почему нужны кости именно человеческие? Чем они от каких-то других отличаются в смысле химии?
08.04.2024
Типа в Сьера-Лионе кроме как человеческих, никаких других костей нету. Да и вообще кости - это соли кальция, фосфора и магния. Какие наркотики? Ой, чую художественный свист.
1
замбэ/адказаць/
08.04.2024
Чел, неўважліва чыталі? гэта сінтэтычны наркотык. напісана, што косткі - галоўны кампанент. але гэта не так. косткі - проста парашок, а галоўны кампанент - сінтэтыка, як у спайсах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031