Знайсці
02.04.2024 / 10:142РусŁacБел

МТЗ пачаў выпуск ляснога трактара. Паглядзіце, як ён выглядае

Мінскі трактарны завод пачаў вытворчасць усюдыхода Belarus ТЛ-120 (трактар лесагаспадарчы), паведаміла прэс-служба МТЗ.

Фота: МТЗ

Прататып шасі, прызначанага перадусім для лясной гаспадаркі, распрацоўваўся яшчэ ў 1994 годзе. Канструкцыя ўяўляе сабой раму з кабінай і сілавой станоўкай і тэхнічна ад трактара адрозніваецца не надта. Кампаноўка зусім іншая: кабіна наперадзе, матор пад ёй, а ззаду платформа для любога абсталявання.

Пад капотам усталявалі рухавік магутнасцю 122 к.с. Маса ТЛ-120 амаль 6500 кг. Да трансмісіі падключаецца вал адбору магутнасці, які служыць прывадам для навяснога абсталявання — скажам, пілы, помпы або буру. Яго магутнасць — 65 кВт.

Лясны трактар паўнапрывадны з пазадарожнымі шынамі і не прызначаны для пастаяннай эксплуатацыі на асфальце, затое лёгка пройдзе па любым бездаражы.

Кабіна максімальна абаронена ад галінак дрэў сілавым каркасам і трывалымі кратамі.

Чытайце таксама:

МТЗ паказаў трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу. Што змянілася?

Прэзідэнт Зімбабвэ доўга не мог завесці трактар ад Лукашэнкі ВІДЭА

Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
18
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
17
0
Бобр /адказаць/
03.04.2024
Куда смотрит отдел маркетинга, сейчас БМП актуальные)
0
манархічны злодзей /адказаць/
03.04.2024
Бобр , топ-супрацоўнікі маза так і кажуць: насыпаць на кітайскія цяжкавікі і аўтобусы. Тэхніку для вайны акрамя нас Расеі ніхто не паставіць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031