Знайсці
30.03.2024 / 16:5919РусŁacБел

Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне

Праваслаўным святарам у Расіі далі загад штодня чытаць малітвы «Аб Святой Русі». Адпаведны ліст разаслалі з Кіраўніцтва спраў Маскоўскай патрыярхіі.

Копію ліста апублікаваў канал «Православие и зомби», каментуючы яго так:

«Першы раз мы бачым афіцыйны дакумент, якім рэгулюецца ўнутрыцаркоўная падтрымка вайны. І за невыкананне якога святароў пазбаўляюць сану».

У малітве «Аб Святой Русі» Бога просяць прынесці перамогу рускай зброі. Там ёсць такія словы:

…Боже спасения нашего, призри в милости на смиренныя рабы Твоя, услыши и помилуй нас: се бо брани хотящия ополчишася на Святую Русь, чающе разделити и погубити единый народ ея. Возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу». 

Раней за адмову чытаць гэтую малітву Руская праваслаўная царква пазбавіла сану протаіерэя Аляксея Умінскага. Яго забаранілі ў служэнні і знялі з настаяцельства ў храме Тройцы ў маскоўскіх Хахлах. Пазней Умінскі быў адноўлены ў сане Канстанцінопальскім патрыярхатам.

Чытайце таксама:

Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24
0
Алесь/адказаць/
31.03.2024
На самай справе, навіна тут толькі ў тым, што стала афіцыйна вядома, што гэта здагадваецца зверху. Але фармальна сам дакумент толькі ўдакладняе практыку: звычайна гэту малітву чытаюць падчас Літургіі, а ў час Вялікага посту яна служыцца рэдка. Вось і прыйшлося ўдакладніць, што рабіць.
0
Таки да/адказаць/
31.03.2024
Русская Православная Церковь Московского Патриархата- организация, созданная коммунистами и НКВД еще в СССР и до сих пор подконтрольная Кремлю, т.е. Путину. Делайте выводы, не ходите в филиал ФСБ. Там не про Бога. Там про деньги и империализм. 
0
Ажына/адказаць/
06.04.2024
Бро, 1000 год таму не было праваслаўя, была адзіная каталіцкая царква
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031