Знайсці
29.03.2024 / 17:198РусŁacБел

У Гомелі распісалі міжраённыя квоты на запаўненне залы падчас канцэрту да «Дня яднання Беларусі і Расіі»

У Гомельскім аблвыканкаме распрацавалі план правядзення прапагандысцкага мерапрыемства з нагоды так званага «Дня яднання народаў Беларусі і Расіі». Выданне «Флагшток» здабыло копію гэтага плана, падпісанага старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко.

Леташні аналагічны канцэрт у Гомельскім АКЦ. Фота: урад Бранскай вобласці

У дакуменце прыводзяцца квоты для «забеспячэння яўкі прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці, дэлегацый раёнаў» на канцэрт 2 красавіка ў Гомельскім грамадска-культурным цэнтры.

Прысутнасць найбольшай колькасці гледачоў патрабуецца ад Гомеля — 580 чалавек. Адказнасць за такую яўку ўскладзена на старшыню гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. Гомельскі раён павінен забяспечыць яўку 100 гледачоў.

На астатнія раёны размеркаваныя значна больш сціплыя квоты: па 20 чалавек — ад Добрушскага, Жлобінскага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага і Светлагорскага раёнаў. З рэшты раёнаў патрабуецца прыезд груп па 10 чалавек. Адказныя за гэта старшыні райвыканкамаў.

Фрагмент працоўнага плана падрыхтоўкі з квотамі гледачоў

У дакуменце гаворыцца таксама аб неабходнасці яўкі ветэранаў, моладзі, «патрыятычнай грамадскасці», распрацаваная схема рассаджвання ў зале.

Акрамя таго, дакумент змяшчае пункты аб выдатках на прыём дэлегацый з абласцей Расіі, сувеніры і кветкі ўдзельнікам канцэрту (харчаванне прадугледжана толькі для расійскіх артыстаў).

Сказана і пра неабходнасць размяшчэння ў горадзе святочнай атрыбутыкі (не менш за адну расцяжку на раён), дадзена даручэнне аб тэматычных публікацыях у рэгіянальных дзяржСМІ.

За падрыхтоўку выступлення Івана Крупко на канцэрце адказнасць ускладзеная адразу на траіх ідэалагічных работнікаў.

Чытайце таксама:

У Гомелі закрываюць найбуйнейшы спартыўны клуб — прычыны, напэўна, палітычныя

На Палессі русіфікуюць стэлу з назвай горада, дзе большасць людзей лічыць роднай беларускую мову

Гомельскі правакатар Какойта спытаў у адміністрацыі Лукашэнкі аб законнасці татуіроўкі з Пагоняй. Пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Дрыса/адказаць/
29.03.2024
Свята пад прымусам не свята. Колькі не старайся. Зрэшты, такім жа чужым і прымусовым робіцца "дзень незалежнасці" 3-га ліпеня, які беларусы перасталі прызнаваць за сапраўднае свята незалежнасці. Колькі ты не дуры народ, а ўсё адно ён аднойчы ачомаецца.
0
Пулямёт/адказаць/
29.03.2024
А не баяцца iсцi на гэты канцэрт?
0
Астап Асіна/адказаць/
29.03.2024
Дрыса, што значыць перасталі? А яго ўспрымалі як свята незалежнасці? 🤦
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930