Знайсці
29.03.2024 / 14:45РусŁacБел

Паветраны ўдар па Сірыі: каля Алепа загінулі каля 40 чалавек. Дамаск абвінавачвае Ізраіль

Удар быў накіраваны супраць склада зброі, які належыць ліванскай ваенізаванай групоўцы «Хезбала».

Ілюстрацыйнае фота: Omar Sanadiki / AP

Паводле звестак, якія паступаюць з Сірыі, у выніку паветранага ўдару каля горада Алепа загінулі прынамсі 42 чалавекі. Сірыйскае Міністэрства абароны заявіла, што тэрыторыю краіны абстралялі самалёты вайскова-паветраных сіл Ізраіля, піша Бі-бі-сі.

Паводле звестак Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека (незалежная праваабарончая група, якая месціцца ў Лондане), удар быў накіраваны супраць склада зброі, які належыць ліванскай ваенізаванай групоўцы «Хезбала». Арганізацыя заявіла, што сярод загінулых былі, па яе выразе, «вайскоўцы рэжыму».

Ізраільская армія заявіла Бі-бі-сі, што не каментуе дадзеныя аб удары па Сірыі. Прадстаўнікі ўладаў Ізраіля, як правіла, не даюць каментароў аб дзеяннях ізраільскіх вайскоўцаў за межамі краіны.

Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека сцвярджае, што ў выніку цяперашняга ўдару была забітая найбольшая колькасць сірыйскіх вайскоўцаў у параўнанні з усімі падобнымі абстрэламі, як мяркуецца ажыццёўленымі Ізраілем.

Паводле звестак праекта, мноства людзей атрымалі раненні, у тым ліку цяжкія. Цэнтр сцвярджае, што быў знішчаны склад зброі ў раёне Джабрын каля міжнароднага аэрапорта Алепа, а таксама аб'ект сірыйскіх сіл СПА, размешчаны прыкладна за 20 км ад горада. Выбухі таксама былі чутныя ў адным з заходніх раёнаў Алепа.

Reuters перадае са спасылкай на дзве крыніцы ў сілах бяспекі, што сярод загінулых было прынамсі пяцёра чальцоў «Хезбалы». Паводле звестак гэтага агенцтва, у выніку ўдару былі забітыя 38 чалавек.

Сірыйскае Міністэрства абароны сцвярджае, што сярод загінулых — мірныя жыхары і вайскоўцы ўзброеных сіл Сірыі. Паводле заявы ведамства, паветраныя ўдары былі нанесеныя каля Алепа адначасова з нападамі беспілотнікаў, ажыццёўленымі нейкімі »тэрарыстычнымі арганізацыямі».

За апошнія гады Ізраіль ажыццявіў сотні паветраных удараў па Сірыі, знішчаючы аб'екты «Хезбалы» і іншых структур, звязаных з Іранам.

Ізраільскія ўлады спрабуюць прадухіліць умацаванне вайсковай сілы «Хезбалы» на тэрыторыі Сірыі і перашкаджаюць Ірану перадаваць групоўцы сучасную зброю.

Іран і »Хезбала», блізкімі саюзнікамі якіх З'яўляецца Сірыя, лічаць сваёй мэтай спыненне існавання дзяржавы Ізраіль.

Яны таксама падтрымліваюць палестынскую групоўку ХАМАС, якая 7 кастрычніка 2023 года напала на Ізраіль, што справакавала вайну ў сектары Газа.

Чытайце таксама:

«Джыхадысты асаблівай розніцы паміж Беларуссю і Расіяй не робяць». Ці пагражаюць тэракты ІДІЛ Беларусі?

У Сірыі рыхтуюць аператараў дронаў для вайны супраць Украіны — ГУР

ЗША нанеслі першыя ўдары па аб'ектах Ірана ў Іраку і Сірыі. Абяцаюць працягнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930