Знайсці
29.03.2024 / 18:3815РусŁacБел

Хітрыя чыноўнікі хацелі знайсці сінекуру ў прэзідыуме УНС. Але ўсё пайшло не так

Пасля завяршэння рэкрутынгавай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, якая каштавала дзясяткам правінцыйных чыноўнікаў пасад праз паглыбленыя праверкі КДБ, распачаўся набор дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу — там усё тое ж самае, толькі яшчэ больш забаўна.

Прэзідыум УНС

За трыццаць гадоў кіравання Лукашэнкі на дзяржаўных пасадах аказваліся розныя людзі. Не абавязкова ваяўнічыя ябацькі — праскоквалі і асобы, здольныя на ўласнае меркаванне. 

2020 год, супрацьпастаўленне дзяржавы грамадству і наступныя падзеі змянілі і пастрожылі логіку адбору ў вертыкаль.

Цяпер безумоўная лаяльнасць пры прызначэнні на палітычныя і кіруючыя пасады стала абавязковай. Яе мераюць па фармальных прыкметах: адсутнасць палітычна кампраметуючай інфармацыі на самога чыноўніка і на членаў ягонай сям'і.

Пад кампраматам маецца на ўвазе ўдзел у пратэстах, дэманстрацыя пазіцыі ў сацыяльных сетках, грашовыя пераводы і іншыя праявы салідарнасці, адназначная пазіцыя адносна генацыду ўкраінцаў.

На гэтым чынавенства і пагарае.

Чытайце таксама: Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 

Як інфармуюць «Нашу Ніву» суразмоўцы з сістэмы, чыіх пасадаў мы выдаваць не можам, бо яны непасрэдна задзейнічаныя ў апісаных падзеях, з рэкрутынгам ва Усебеларускі народны сход (УНС) таксама здарылася трагікамедыя. Шэраг чыноўнікаў ужо разумее, што не толькі не атрымае прамоцыі, але і мае вялікі шанец вылецець з сістэмы.

Калі пайшоў «набор» у дэпутаты і сенатары, некаторыя адмаўляліся, разлічваючы, што выгадней будзе пайсці ва УНС — ці шэраговым удзельнікам, ці нават прабіцца ў прэзідыум УНС.

Прэзідыум УНС — гэта не больш за 15 уплывовых чалавек. Збіраць яго будуць радзей, адказнасці не столькі, работы яшчэ менш, але бонусы ў выглядзе статусу і кола кантактаў тыя ж самыя.

Прэзідыум УНС, фота БелТА

«Разумныя патэнцыйныя прэтэндэнты, хто адназначна ведаў пра існаванне палітычнага «кампрамату» ў сваіх сем'ях, вырашылі проста не прыцягваць да сябе і да блізкіх увагі органаў, адмовіўшыся ад паходу ва УНС. І ціха працягваюць работу на ранейшых пасадах, — кажуць нашы інфармаваныя суразмоўцы, 

 — а некаторыя палічылі, што змогуць праскочыць пільную праверку. Або ўвогуле і самі не ведалі аб удзеле блізкіх у пратэстах — бо цяпер у «блізкія» запісваюць і ўнукаў, і зяця, і нявестку. І нават сваякоў нявестак, калі на іх заведзеныя крымінальныя справы».

У выніку атрымалася так, як і са знятымі з гонкі кандыдатамі ў дэпутаты — некаторыя патэнцыйныя дэлегаты дакладна не трапяць на сход. Вядома і пра мінімум аднаго топ-чыноўніка, які прэтэндаваў на месца ў прэзідыуме УНС, але цяпер знаходзіцца пад падазрэннем.

«Прынамсі пару маіх знаёмых ужо праінфармавалі, што ў іх сур'ёзная сітуацыя, ні пра якое вылучэнне ва УНС гаворкі ісці не можа. А іх уласны лёс будзе вызначацца начальствам у кааперацыі са службамі дзяржбяспекі. І не факт, што ўдасца працягнуць працу», — расказвае крыніца.

Чытайце таксама:

Пачалася кампанія па «выбарах» у Савет Рэспублікі і «Усебеларускі народны сход»

Лукашэнка не пойдзе на наступны тэрмін? Латушка і Карбалевіч адказваюць Чаламу

Начальнікам Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу прызначылі экс-суддзю 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
13
Ха-ха
77
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
10
1
ляля/адказаць/
29.03.2024
Всё это показывает глубину протестных настроений в белорусском обществе, раз с трудом отбирают сотню преданных прислужников режима. Не знаю какие там опросы проводит Чатамхаус и среди кого, но вот эти рекрутинговые компании хорошо показывают, что реальная поддержка диктатора 15-20%. На такой поддержке режим долго не протянет. Ну а если диктатор отдаст богу душу, то всё это посыпется как карточный домик.
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
30.03.2024
ляля, 3%
0
ВІТАЎТ/адказаць/
30.03.2024
У артыкуле гаворыцца пра так званы «Беларускі народны сход».
Ён так званы бо ў ім вельмі мала ёсьць чаго беларускага. 
Нават мова й агалошаньні пра сход на чужой мове агрэсара які ваюе супраць Украіны й стараецца русафікаваць Беларусь.
Гэта ніякі народны сход, гэта анты-беларуская про-маскоўская зборка якая сьмярдзіць лукашызмам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930