Знайсці
29.03.2024 / 14:082РусŁacБел

ДПК: У Браславе двое кантрабандыстаў збіраліся напасці на памежніка

Цяпер ім пагражае да сямі гадоў турмы.

Ваеннаслужачыя Полацкага пагранатрада сумесна з супрацоўнікамі АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама 28 сакавіка ў горадзе Браславе затрымалі двух грамадзян Беларусі, паведамляе Памежны камітэт.

Сцвярджаецца, што двое беларусаў-кантрабандыстаў збіраліся прымяніць гвалт у дачыненні памежніка. Нагодай было тое, што ён прымаў удзел у расследаванні крымінальнай справы супраць гэтых мужчын.

На момант затрымання яны знаходзіліся пад падпіскай аб нявыездзе — якраз за кантрабанду.

У дачыненні да іх завялі крымінальныя справы па ч.1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

«Памежнікі былі няўмольныя — нам давялося вяртацца». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, едучы за мяжу з візай PBH

У Пастаўскім раёне застрэліўся салдат тэрміновай службы

Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Цікава/адказаць/
29.03.2024
Дадуць пару гадочкаў, гэта ж не апазіцыянера! А ўвогуле, дзяліцца трэба!
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
29.03.2024
Адзін знаёмы апавядаў... Жыў у Докшыцах "за польскім часам" адзін праваднік кантрабандыстаў. [Мяжа з Імперыяй Зла -- у 8 км)] Відаць, што за паслугі атрымліваў не слабы ганарар! Але ж трэба дзяліцца -- каб мець дах! Не дзяліўся! Забралі яго паліцыянты ды на горкі яблык збілі ў пастарунку... А мужык так пакрыўдзіўся на паліцыянтаў, што двух сваіх сабак назваў "польскімі імёнамі" -- Юзік і Збышак...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930