Расіянку аштрафавалі за надпіс «Гары ў пекле» ў бюлетэні на прэзідэнцкіх выбарах
Жыхарка вёскі Васкрасенскае Тульскай вобласці кінула бюлетэнь у празрыстую скрыню, і ён упаў пярэдняй старонкай уверх.
Выпадак з жыхаркай Тулы не адзінкавы
Суд адзначыў, што жанчына «знаходзілася ў кабінцы працяглы прамежак часу», закрэсліла ўсіх кандыдатаў, а ў графе з кандыдатам Пуціным зрабіла надпісы: «Гары ў пекле вечна!!! Прабач нас Украіна!!! Злодзей і забойца!!!».
Выбаршчыцу прызналі вінаватай у дыскрэдытацыі арміі і аштрафавалі на 30 тысяч рублёў (каля 325 даляраў), піша выданне 7х7.
Чытайце таксама:
«Аблівайце ўсіх». Як невядомыя прымушалі расіян ісці на выбары з зялёнкай і кактэйлямі Молатава
Юлія Навальная прагаласавала ў Берліне. На бюлетэні яна напісала «Навальны»
Людзі ў Расіі масава пішуць на бюлетэнях «Не вайне» і «Пуцін забойца» ФОТЫ