Знайсці
28.03.2024 / 23:1624РусŁacБел

Прагноз Марзалюка: Захад будзе раскачваць Беларусь праз моладзь і праз рэлігію

У новым выпуску праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк расказаў, якім ён бачыць развіццё падзей у Беларусі ў бліжэйшы час, і як гэта папярэдзіць.

Ігар Марзалюк. Скрын відэа ont_by / YouTube

Ігар Марзалюк адзначыў, што глыбока ўпэўнены ў тым, што сярод магчымых напрамкаў, па якіх краіны Захаду будуць раскачваць Беларусь, будзе моладзь і канфесійны мір у краіне.

«Прычым гэта можа быць пад трэцім сцягам, пад соусам нейкіх псеўдапатрыятычных акцый», — прагназуе дэпутат і гісторык.

«Мы павінны выкараняць любыя спробы нацкаваць грамадзян Беларусі на канфесійнай глебе. Нагадаю некаторым разумнікам цытату Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, што ёсць два стаўпы, на якіх грунтуецца беларуская хрысціянская ідэнтычнасць — праваслаўе і каталіцызм. Кропка. Гэта найважнейшы момант. Іншыя таксама важныя, але не настолькі для канфесіянальнай раўнавагі.

Мы з гонарам можам сказаць, што мы краіна, дзе ніхто не ладзіў перформансаў, калі рубілі праваслаўныя іконы ці зневажалі пачуцці любой канфесіі. Гэтыя рэчы выпрацоўваліся стагоддзямі. Гэта і ёсць тое, што мы называем «беларускі лад жыцця».

Мы можам аб нейкіх рэчах палемізаваць, але павінны культываваць гэты мір. Гэта крута, што ў нас два Вялікадні. Гэта сведчыць, што мы ў гэтым плане не ствараем ліній разлому».

Што ж тычыцца моладзі, то яе на погляд Марзалюка, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці «будуць качаць, таму што моладзь — ёсць такая польская прымаўка «сухая салома» — у момант успыхвае».

У сувязі з гэтым, як адзначае дэпутат, неабходна працаваць з рознымі групамі моладзі.

«Глядзець ім у вочы, чуць і слухаць іх і даносіць сваю праўду жыцця», — адзначае Марзалюк. І ў якасці пазітыўнага прыкладу прыводзіць ваенна-патрыятычныя клубы — «ініцыятыву Унутраных войск і Мікалая Карпянкова».

Па словах дэпутата, «гэты пазітыўны вопыт павінен быць яшчэ больш распаўсюджаны».

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

«Марзалюк — патрыёт. Але яго лёс паказвае памылку тых, хто разлічваў прасоўваць беларушчыну ў рамках лукашэнкаўскага рэжыму»

Марзалюк — апанентам за мяжой: Воўк сабакі не баіцца

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
25
0
Шчыры Беларус /адказаць/
29.03.2024
Gorliwy Litwin , што ў НН падпрацоўваеш?
29.03.2024
НН, змяніце назву на Голас Марзалюка
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
29.03.2024
Лютэрскага папскага касьцела вуніят, цяпер ён мабыць вярнуўся ў адзіную ісьцінную праваслаўна-чэкісцкую веру 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930