Знайсці
28.03.2024 / 20:15РусŁacБел

Адзін з беларускіх перавозчыкаў вяртае раней адмененыя рэйсы ў Літву

Кампанія «Сентыера», якая раней рабіла пасажырскія перавозкі з Віцебска ў Літву, з 1 красавіка мае намер аднавіць рэйсы ў Вільню. Пра гэта фірма паведаміла ў сацсетках, а таксама разаслала SMS-паведамленні кліентам, піша «Люстэрка».

 

Фота: Sentiero.by

«Першы рэйс 1 красавіка адправіцца ў 20.00 з Віцебска, а далей будзем карэктаваць расклад, таму што не ведаем, што будзе на межах, — паведамілі ў кантакт-цэнтры кампаніі. — Назад з Вільні першы рэйс будзе ў 15.00 (2 красавіка. — Заўв. рэд.), а далей будзем глядзець. Нам трэба зразумець, што на межах, як нас прапусцяць».

Кошт праезду — 160 рублёў у адзін бок.

Пра іншыя маршруты (раней былі рэйсы таксама ў Коўна і Шаўлі) пакуль што гаворкі не вядзецца.

Кампанія «Сентыера» адмяніла рэйсы ў Літву ў канцы лютага.

«У сувязі з тым, што Літва забараніла перавозку пасажыраў у нерэгулярных зносінах, з 29 лютага мы вымушаныя прыпыніць усе рэйсы ў/з Літвы, — паведамляў тады ў сваіх сацсетках перавозчык. — Вельмі спадзяемся, што ў хуткім часе сітуацыя вырашыцца на нашу карысць і рэйсы будуць адноўленыя. Дыспетчарская працаваць не будзе».

Акрамя нядаўняга закрыцця двух памежных пераходаў, Літва таксама з 1 сакавіка забараніла нерэгулярную аўтобусную перавозку без дазволу.

Чытайце таксама: 

Гродзенскі перавозчык прыдумаў геніяльны ход, як хутка перасекчы мяжу аўтобусу. І зэканоміў суткі

Адмянілі яшчэ адзін аўтобусны маршрут, які хадзіў з Беларусі ў Літву

Буйны перавозчык расказаў, што з аўтобусамі ў ЕС пасля закрыцця «Катлоўкі» і «Прывалкі»

З Гродна ў Беласток — за 43 гадзіны. Беларускі аўтобус паставіў рэкорд па часе на мяжы 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930