Знайсці
28.03.2024 / 17:40РусŁacБел

Жыхар Гродна абстраляў са свайго балкона шумную кампанію ў двары

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта паведаміў пра выпадак, які адбыўся восенню мінулага года ў Гродне. Увечары 30 верасня ў міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў жылым раёне горада невядомы адкрыў стральбу з пнеўматыкі і трапіў яму ў вобласць шыі. 

Фота: sk.gov.by

Стралком аказаўся 41-гадовы жыхар суседняга дома, які спачатку ўсё адмаўляў, але пасля прызнаў сваю віну.

Як удалося высветліць, 30 верасня мужчына выйшаў на балкон пакурыць. Там яму не спадабалася, што кампанія маладых людзей, якая сядзела на лавачцы каля суседняга дома, надта гучна размаўляла. А паколькі быў нецвярозы, то не прыдумаў нічога лепшага, як узяць пнеўматычную вінтоўку і пачаць страляць у бок гэтых мужчын.

Фота: sk.gov.by

Стрэліўшы некалькі разоў, мужчына супакоіўся і пайшоў спаць. Калі ж справа раскруцілася і стала пытанне аб адказнасці, то ён спачатку запэўніваў, што раскайваецца ў зробленым і нават нібыта выкінуў у раку вінтоўку, пасля спрабаваў усё спіхнуць на сваю сужыцельку, якую ўгаварыў узяць віну на сябе. На карысць апошняй версіі сведчылі і сябры мужчыны.

Урэшце, аднак, высветлілася, што вінтоўку падазраваны не выкінуў, а схаваў у гаражы свайго знаёмага, прытым без ягонага ведама. Тое, што страляў менавіта ён, таксама ўдалося даказаць праз розныя следчыя працэдуры.

Фота: sk.gov.by

Высветлілася таксама, што больш за 10 гадоў таму мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, але пасля таго ў крымінале заўважаны не быў і меў пастаяннае месца працы, дзе характарызаваўся станоўча.

Фота: sk.gov.by

У выніку мужчыну выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) і ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 401 (падбухторванне да дачы загадзя хлуслівых паказанняў сведкамі пры вядзенні папярэдняга следства, спалучаных з абвінавачваннем у цяжкім злачынстве) КК Рэспублікі Беларусь. Цяпер яго ўзялі пад варту. 

Чытайце таксама:

У Слоніме мужчына шпурнуў пратухлую курыцу з балкона і пашкодзіў чужы аўтамабіль

Два васьмікласнікі вырашылі пазабаўляцца — зараз іх чакае суд за злоснае хуліганства

У Шклове мужчына пагражаў зарэзаць падлетка, які не даў яму свой тэлефон

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930