Знайсці
27.03.2024 / 22:427РусŁacБел

«Расія ведала пра падрыхтоўку тэракта ў Маскве прынамсі за месяц да яго» — Кірыла Буданаў

Расія ведала пра падрыхтоўку тэракта ў гандлёвым цэнтры «Крокус Сіці Хол» пад Масквой як мінімум за месяц, але, нягледзячы на гэта, Крэмль вырашыў дапусціць расстрэл сваіх грамадзян, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірылы Буданава.

Кірыла Буданаў. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

«Як мінімум 15 лютага 2024 года Расія ведала пра падрыхтоўку. Я вам больш скажу, гэтая інфармацыя прайшла праз разведку групоўкі ў Сірыі. Адтуль яна пайшла на Маскву. Гэта дзіўным чынам усё матэрыялізавалася», — заявіў Буданаў.

Ён удакладніў, што расейцы ведалі, адкуль прыйдуць баявыя групы, праз якія краіны яны перамяшчаліся ў Расію. Па словах Буданава, ёсць некалькі версій, чаму Крэмль дапусціў тэракт.

«Першае — гэта, як у іх прынята, барацьба «вежаў», каб цяпер зняць некалькі чыноўнікаў. Іншы варыянт — яны насамрэч недаацанілі маштабы таго, што адбудзецца. Думалі, што гэта будзе больш лакальна, і хацелі абвінаваціць ва ўсім Украіну», — лічыць начальнік украіснкага ГУР.

Ён нагадаў, што расійскія ўлады ўжо тройчы паспелі памяняць версію таго, што здарылася пад Масквой, спрабуючы любой цаной абвінаваціць ва ўсім Украіну. У прыватнасці, з'явілася версія кіраўніка ФСБ Расіі Аляксандра Бортнікава, які абвінаваціў самога Буданава.

«Гэта глупства. Дарэчы, калі мы закранулі гэтае балючае пытанне, хоць гэта і вораг, але я не ўхваляю ў прынцыпе тэрарыстычныя акты супраць цывільных людзей», — дадаў ён.

Як падкрэсліў Буданаў, Расія ўласнаручна пасеяла хаос, спадзеючыся, што яна зможа яго кантраляваць.

«Ёсць такі ўстойлівы выраз, нават ісціна. Яна сярод спецыяльных службаў заўсёды працуе: усе спрабуюць стварыць кантраляваны хаос. Усе больш-менш сур'ёзныя арганізацыі спрабавалі ў розны час гэта рабіць. І аксіёма ў тым, што ніводная з іх не змагла яго зрабіць кантраляваным. Тое ж адбылося і тут», — адзначыў галоўны ўкраінскі разведчык.

Чытайце таксама:

«Я будаўнік і не маю дачыненне да ФСБ». Мужчына ў сінім з «Крокуса» расказаў пра сябе

95 чалавек лічацца зніклымі без вестак пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

Шматдзетны бацька, беспрацоўны, прыхільнік тэлеграм-прапаведнікаў і няспраўджаны барбер. Што вядома пра абвінавачаных у страляніне ў «Крокусе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
0
Джордж/адказаць/
28.03.2024
Ахаха, цяпер у СБУ агент кожны, хто праўду кажа, асабіста пра карупцыю ўлады ЗеЕрмака. Лепей бы гэтае трапло выйшла і расказала, хто Херсон здаў, ці як раскрадаюцца грошы на дзярж закупках у ЗСУ, ці як зарабляюцца дзясяткі мільёнаў даляраў на нелегальным тытуні і г.д.
0
Зноў трызненне/адказаць/
28.03.2024
Джордж, калі няма чаго напісаць па сутнасці, пачынаецца whataboutism
28.03.2024
Хрыч, США дважды информировала Россию о возможном теракте, первый раз по линии спец служб, второй раз публично через свое посольство в Москве. И какая была реакция путина и кремля на это? Никакой, реакции ноль, потому что путину плевать на жизни людей, ему все равно кого убивать - своих граждан или граждан соседней страны. Причем счет убитых уже идет на сотни тысяч.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930