Знайсці
26.03.2024 / 12:0715РусŁacБел

«Джыхадысты асаблівай розніцы паміж Беларуссю і Расіяй не робяць». Ці пагражаюць тэракты ІДІЛ Беларусі?

Беларускі рэжым з’яўляецца найбліжэйшым саюзнікам Крамля. Ці ёсць верагоднасць таго, што тэракты ІДІЛ могуць здарыцца ў беларускіх гарадах? Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман у каментарыі «Филину» разважае пра асаблівасці дачыненняў беларускага і крамлёўскага рэжымаў на фоне тэрарыстычнай пагрозы.

Фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

— Трэба паразважаць пра логіку ісламістаў з «ІД-Харасан». Ім важна было прадэманстраваць, што яны ўплывовыя джыхадысты, што яны ў стане ладзіць «сур’ёзныя» тэракты. Бо ў іх было шмат спробаў, і нічога з гэтага не атрымлівалася.

А тут у іх атрымаўся буйны тэракт у фактычна еўрапейскай краіне і, акрамя таго, у ядзернай дзяржаве. Гэта падвысіла іх рэйтынг сярод іншых тэрарыстычных груповак. А гэта азначае і дадатковую падтрымку, і дадатковыя грошы.

І, канечне, яны зацікаўленыя ў працягу. Тым больш, што Расія сёння фактычна не хоча прызнаваць іх поспех. Яна ігнаруе, не выказваецца і не дзейнічае супраць іх. Гэтым і тлумачыцца сённяшняя новая пагроза на адрас Расіі і Пуціна пра новыя тэракты.

Я думаю, у гэтым і ёсць іх логіка. І як піша шмат хто з аналітыкаў, у Расіі спрыяльныя для новых тэрарыстычных акцый умовы. Маецца сур’ёзная, вялікая таджыкская дыяспара, сувязі з Сярэдняй Азіяй, адкуль гэтая групоўка пераважна і рэкрутуе новых баевікоў. 

Цяпер да Беларусі. Паколькі яна разглядаецца фактычна часткай Расіі, а джыхадысты, я думаю, асаблівай розніцы дакладна не робяць, паколькі Беларусь падтрымлівае шчыльныя адносіны з ворагамі «Ісламскай дзяржавы» — Расіяй ды Іранам — то магчымасці тэрактаў выключаць нельга.

Іншая справа, што яны зацікаўленыя ў тым, каб зрабіць гэта ў такой краіне, каб гэта дазволіла гучна заявіць пра сябе. У Беларусі, канечне, такога гучнага эфекту не будзе.

Але калі ў іх мэта проста паказваць, што яны ў стане сістэматычна нешта рабіць, а вось зараз яны пагражаюць Расіі новым тэрактам, то ў гэтым сэнсе гэтая хваля можа закрануць і Беларусь. Таму гэта ўсё трэба, безумоўна, успрымаць вельмі сур’ёзна.

— То бок, калі падсумаваць, хоць тэрарысты і ўзнялі планку нападам на Маскву, беларусам расслабляцца ўсё адно не варта?

— Я думаю, што яны б хацелі, канечне, падвышаць планку. І галоўнай мэтай у іх, напэўна, быў бы тэракт недзе ў Еўропе. Каб паказаць, што яны ў стане гэта яшчэ і там здзейсніць. А з іншага боку ім важна паказаць, што гэта была не разавая акцыя, што яны здольныя да сістэматычнай дзейнасці. 

Каб прадэманстраваць, што яны новая «Ісламская дзяржава». Спачатку была Аль-Каіда. Потым з’явілася «Ісламская дзяржава» ў Сірыі ды Ірака. А вось зараз мы прыйшлі на гэтае месца. Падаецца, што такія там амбіцыі.

Чытайце таксама:

Францыя павысіла ўзровень тэрарыстычнай пагрозы да максімальнага. А краіну чакаюць Алімпійскія гульні

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
7
26.03.2024
Завязвайце браць каментары ў Фрыдмана-спецыяліста-па-ўсім-пытанням. Ён і гэтак ужо панавешваў лапшы, што разгрэбаць-не-разгрэбчы.
0
Незнакомый прохожий/адказаць/
26.03.2024
Что-то в последнее время много каких-то таджиков появилось на улицах и в магазинах Минска, интересно это они через стену в Польшу и Литву полезут, или планируют задержаться? Теоретически если у них российские паспорта, то они могут в Беларуси долго находиться, до особых указаний своих кураторов.
26.03.2024
Влад, судят пешки его системы, которую он выстроил за 30 лет. Потому на нем полная ответственность, но и конкретные исполнители преступных приказов тоже должны понести ответственность.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930