Знайсці
24.03.2024 / 14:236РусŁacБел

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Адзін з затрыманых па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў «Крокусе» наведваў канцэртную пляцоўку і да 22 сакавіка, паведамляюць тэлеграм-каналы. 

Як піша «База», мужчына, які прадставіўся пры затрыманні як Фарыдун Шамсутдзін, быў у «Крокус Сіці холе» 7 сакавіка. Фатограф, які зняў яго, пазнаў падазраванага пасля публікацыі відэа допыту.

Канал «112» піша, што затрыманы наведваў «Крокус» напярэдадні тэракту, каб «паглядзець планіроўку, размяшчэнне пастоў аховы і пралічыць шляхі адыходу».

8 сакавіка амбасада ЗША папярэдзіла пра пагрозу тэрактаў у Маскве ў бліжэйшыя два дні.

«Пасольства адсочвае паведамленні аб тым, што экстрэмісты ў бліжэйшы час плануюць атакаваць вялікія натоўпы людзей у Маскве, уключаючы канцэрты. Грамадзянам ЗША рэкамендавана пазбягаць вялікіх натоўпаў цягам наступных 48 гадзін», — гаварылася ў прэс-рэлізе амбасады.

Таксама ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта. 

19 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што паведамленні краін Захаду пра магчымыя тэракты ў Расіі — гэта правакацыя.

«Усё гэта нагадвае адкрыты шантаж і намер запалохаць, дэстабілізаваць наша грамадства», — сказаў Пуцін.

@nashaniva Пасля страляніны ў падмаскоўным «Крокусе» на ўваходах у Мінскія гандлёвыя цэнтры «Дана Мол» і «Грын» паставілі аўтаматчыкаў #крокус#крокусситихолл#беларусь#нашаніва#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#милиция#милициябеларуси#данамолл♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Чытайце таксама:

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

«Напэўна, усе развіталіся з жыццём». Сяргей Светлакоў расказаў, як выратаваўся з «Крокуса»

Зяленскі назваў Пуціна нікчэмнасцю, каментуючы тэракт у «Крокусе»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
10
0
Правдоруб 54/адказаць/
24.03.2024
[Рэд. выдалена]
24.03.2024
Имя, makes sense!
0
Woodoo Cult /адказаць/
25.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031