Знайсці
21.03.2024 / 20:4611РусŁacБел

Беларусу, затрыманаму ў Арменіі, дадуць палітычны прытулак

Святлана Ціханоўская сёння сустрэлася ў Брусэлі са спікерам парламента Арменіі Аленам Сіманянам. Сярод іншага было паднята пытанне беларуса Яраслава Новікава, які затрыманы ў Арменіі на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў. 

Святлана Ціханоўская з Аленам Сіманянам. Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Сустрэча адбылася ў Еўрапарламенце падчас кангрэсу Еўранэсту, на якім выступіла Святлана Ціханоўская. Акрамя Арменіі, удзел у кангрэсе бралі дэпутаты Азербайджана, Грузіі, Украіны і Малдовы. 

Ціханоўская падчас сустрэчы з Аленам Сіманянам выказала спадзяванне на больш шчыльную супрацу з армянскімі парламентарыямі, выказала ім словы салідарнасці. Таксама яна падзякавала за рашэнне прэм'ера Нікола Пашыняна не прыязджаць на саміт АДКБ у Мінск.

Галоўнае ж — з армянскай дэлегацыяй падымалася пытанне беларуса Яраслава Новікава, затрыманага на запыт сілавікоў Беларусі. Прадстаўнікі Арменіі паведамілі Святлане Ціханоўскай, што хлопец атрымае ў іх краіне палітычны прытулак. 

Чытайце таксама:

Беларус, якога арыштавалі ў Арменіі праз вышук на радзіме, перадаў ліст з турмы

У Арменіі з пачатку года затрымалі на запыт пракуратуры Беларусі чатырох беларусаў

Апеляцыйны суд Арменіі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленне ад службы ў арміі

Беларус, арыштаваны ў Арменіі на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў, звярнуўся па палітычны прытулак

Суд у Арменіі арыштаваў на 40 дзён беларуса для яго далейшай перадачы на радзіму

У Арменіі затрымалі ўхіліста ад войска з Беларусі. Яго могуць выслаць на радзіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
22.03.2024
А, пардон, не Лазоўскі, а, вядома, Лазараў, які ў 2020-м служыў у Заслонава Больш за тое. У беларускім войску і цяпер хапае нацыянальна свядомых тэрміновікаў, якіх у тым ліку затрымлівалі за пратэсты. Яны штосьці палітыкай не прыкрываліся
0
Беларус/адказаць/
22.03.2024
FF, Рэч у тым, што "ўхіленне ад войска" можа быць толькі прыкрыццём, фармальнай прычынай, а насамрэч на хлопца можа быць шмат чаго і палітычнага, чаго лукашысты проста не агучваюць, разумеючы, што так ім будзе цяжка дабіцца выдачы. Але трымаюць у папачцы. А як ужо выцягнуць хлопца з Арменіі нібыта як "дэзерціра", прывязуць у Беларусь, то там вылезуць і данаты, і ўдзел у акцыях, і "абразы Лукашэнкі і лукашыстаў", і да т. п. І ўсё, калі яго перададуць у рукі карнікаў, лічы прапала - нічым яму не паможаш і не ўратуеш. Яму яшчэ і тэрмін урэжуць паказальна самы вар'яцкі. Ды нават калі і не пасадзяць ды адправяць урэшце служыць у войска, то дзе гарантыя, што перад гэтым не кінуць на здзекі розным нелюдзям з губазікаў, амапаў і г. д.?

Як па мне, то цывілізаваным краінам варта ўвогуле б спыніць любое супрацоўніцтва з лукашысцкім рэжымам па гэтых пытаннях, нават яўных крымінальнікаў яму не выдаваць, не тое што розных "адказнікоў". Як можна кагосьці выдаваць у краіну, у якой не працуюць ні пісанае права, ні маральныя нормы, дзе чалавек не абаронены ад бясчынстваў абсалютна ніяк?  
22.03.2024
Беларус, тут вы маеце рацыю. Гэта праўда можа быць. Толькі сам хлопец ні словам не згадаў пра сваю палітычную актыўнасць, а толькі распавёў, што збёг ад войска
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031