Знайсці
20.03.2024 / 10:483РусŁacБел

У Беларусі выпусцяць куртку з падагрэвам. Здавалася б, прычым тут паўэрбанк

Навінку анансаваў Беллегпрам. Паведамляецца, што куртка будзе каштаваць не даражэй за 200 рублёў.

У Беларусі на масавы адшыў адправілі мадэль курткі з падагрэвам, паведамляе прэс-служба «Беллегпрама». Верхняе адзенне выпускае ААТ «Славянка». У продаж тэхналагічная куртка паступіць да восені.

Арыентыровачны кошт навінкі агучылі ў межах 200 рублёў.

Пакупнікам навамоднага адзення спатрэбіцца паўэрбанк. Для яго вытворца прадугледзеў дадатковую бакавую кішэню, каб вызваліць два стандартныя ад «электрычнай скрынкі».

Кантраляваць падачу цяпла можна адной клавішай з трыма рэжымамі: зялёны — нагрэў у межах 25-35°C, сіні — да 45°C, чырвоны — адразу да 55°C. Патрэбнай тэмпературы адзенне дасягне за 30 секунд.

Паведамляецца, што ў падшыўцы выкарыстоўваецца драпен, які добра праводзіць ток і не дапускае страт цяпла.

Купіць адзенне з падагрэвам можна будзе ў фірменных магазінах сеткі. Адзначаецца, што зараз навінку носяць супрацоўнікі ДАІ, а ў будучыні яе паставяць і за мяжу.

Чытайце таксама:

Пяць рэчаў, якія трэба набыць на вясну

Знізілі максімальныя гандлёвыя надбаўкі на дзіцячыя тавары

«Ты часам не дурань?» Мінчук другі год ходзіць зімой па вуліцы ў майцы і шортах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
20.03.2024
Засталося пабачыць дызайн.
1
Струк/адказаць/
20.03.2024
Перастаньце хадзіць у куртках з рукзакамі за спіной у крамах, аўтобусах. Сa мной усё добра, але дрэнныя нервы, магу не стрымацца.
2
bhagawan/адказаць/
20.03.2024
jaki taki "dyzajn"? budzie "cyberwatnik"!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031