Знайсці
19.03.2024 / 00:3722РусŁacБел

У ЗША загінуў хакеіст Канстанцін Кальцоў — бойфрэнд Арыны Сабаленка

Загінуў экс-хакеіст зборнай Беларусі і памочнік трэнера расійскага «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў. Пра гэта паведаміла «Люстэрка», грунтуючыся на сведчаннях дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц з блізкага атачэння спартсмена.

Дакладныя абставіны гібелі Канстанціна Кальцова пакуль не вядомыя. Паводле інфармацыі «Люстэрка», ён загінуў у ЗША. Там цяпер жыве тэнісістка Арына Сабаленка, з якой хакеіст сустракаўся.

Кальцову было 42 гады.

Канстанцін Кальцоў гуляў за «Юнацтва», мінскае «Дынама», «Северсталь», «Ак Барс», «Спартак» і іншыя расійскія клубы. За клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Пітсбург Пінгвінз» у 2002—2006 гадах правёў 144 матчы (7-е месца сярод беларускіх хакеістаў), забіў 12 шайбаў і зрабіў 26 перадачаў.

За зборную Беларусі Кальцоў згуляў 123 матчы, набраў 55 балаў (34 шайбы, 21 галявы пас). З 2017 года — трэнер, апошнім часам быў асістэнтам у «Салават Юлаеве» (Уфа, Башкартастан).

Літаральна на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што ён меў стаць галоўным трэнерам мінскага «Дынама».

Чытайце таксама:

«Я шчасліўчык!» Як Канстанцін Кальцоў сышоўся з Арынай Сабаленка

Арына Сабаленка, першая ракетка свету: каханне і маўчанне

Бойфрэнд Сабаленкі стане галоўным трэнерам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі па хакеі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
10
Сумна
25
Абуральна
4
1
болельщик/адказаць/
19.03.2024
Алег, Карма, она такая. Бросить жену с тремя детьми ради ... .
19.03.2024
Не разбрасывайтесь, расейская мова, абмежаванае мысленне – верныя спадарожнікі «невероятных».

Зразумела, калі чалавек не падзяляе вашую пазіцыю, не галасуе за спадарыню Святлану, ён адразу лукашыст. Цудоўная логіка!
0
Чытач/адказаць/
19.03.2024
Цынікам, А чый гэта быў бойфрэнд? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930