Знайсці
15.03.2024 / 20:1829РусŁacБел

Памёр акцёр Аляксандр Шырвінт

Вядомаму расійскаму акцёру Аляксандру Шырвінту было 89 гадоў, ён памёр у маскоўскай бальніцы. 

Аляксандр Шырвінт

Аляксандр Шырвінт нарадзіўся 19 ліпеня 1934 года ў творчай сям'і. Скончыўшы ў 1956 годзе тэатральную вучэльню, ён працаваў у тэатры-студыі імя Шчукіна, а пасля ў тэатры імя Ленінскага камсамола і Маскоўскім тэатры сатыры. У 2000 годзе стаў мастацкім кіраўніком тэатра сатыры, з 2021-га — ягоны прэзідэнт.

Акрамя працы ў тэатры, зняўся ў больш чым паўсотні мастацкіх фільмаў. Шмат выступаў на тэлебачанні, вядомым і папулярным стаў ягоны сатырычны дуэт з Міхаілам Дзяржавіным. 

У 1990-я гады выступаў супраць вайны ў Чачні, але пасля прыходу да ўлады Пуціна перайшоў на праўладныя пазіцыі. Пасля 2014 года неаднаразова наведваў з выступленнямі анексаваны Крым, за што быў уключаны ва ўкраінскую базу «Міратворац». 

Чытайце таксама:

У «Лукойле» зноў памёр топ-менеджар — ужо чацвёрты за два гады

Памёр стрыечны брат Пуціна

Памёр былы кіраўнік урада СССР Мікалай Рыжкоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
22
Абуральна
2
2
Жора/адказаць/
16.03.2024
Имя, большасць беларускамоўных каментатараў хочуць свайго. А калі замежнага, то без перакосу ў бок Расеі і экс-СССР. Калі пра смерць актораў, дык пра ўсіх давайце. Давайце рубрыку "навіны Галівуда" адразу. Ад спадчыны імперыі, у тым ліку ад ейным зорак у нашай свядомасці, ад чужой мовы і культуры трэба пазбаўляцца.
17.03.2024
Жора,  свое не появляется от втаптывания в грязь других. и избавляться надо в первую очередь от своей глупости. а учиться у талантливых и лучших где бы они ни находились. 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031