Знайсці
08.03.2024 / 10:596РусŁacБел

Прэм'ер Латвіі пра допуск беларусаў і расіян: Рашэнне аб байкоце Алімпіяды павінна быць прынята раней, чым за суткі да адкрыцця

Латвія хоча дамагчыся таго, каб спартсмены гэтых краін наогул былі пазбаўленыя ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы.

Фота: olympics.com

Рашэнне аб байкоце Алімпійскіх гульняў у Парыжы павінна быць прынята раней, чым за апошнія 24 гадзіны да адкрыцця Алімпіяды, заявіла ў інтэрв'ю Латвійскаму радыё прэм'ер-міністр Эвіка Сіліня, піша Delfi.lv.

Яна лічыць, што калі ў Алімпійскіх гульнях будуць стартаваць таксама спартоўцы з Расіі і Беларусі, рашэнне аб байкоце павінна прымацца сумесна некалькімі краінамі.

Латвія ўжо выказала сваё меркаванне па гэтым пытанні, нагадала прэм'ер.

На пытанне аб тым, ці лічыць яна прымальным, што рашэнне можа быць прынята і на працягу апошніх 24 гадзін да адкрыцця Алімпіяды, Сіліня заявіла, што гэта было б несправядліва ў адносінах да спартсменаў, для якіх удзел у гульнях звязана з дадатковымі выдаткамі і планаваннем часу.

«Такое рашэнне павінна быць прынята раней, але мы праінфармаваныя аб ходзе думак Украіны, і цяпер знаходзімся ў перамоўным працэсе», — сказала прэм'ер-міністр, нагадаўшы, што Латвія ўжо выказала сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэнне дазволіць спартсменам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы з нейтральным статусе. Спартоўцы не павінны выступаць пад афіцыйнымі сцягамі, павінны ехаць у Парыж без чыноўнікаў, адназначна асудзіць уварванне Расіі ва Украіну з удзелам беларускай тэрыторыі, а таксама адхрысціцца ад сілавых ведамстваў (з часоў СССР спартоўцы прыпісаныя да МУС, КДБ ды іншых структур і нават маюць вайсковыя званні). Таксама трэба паспець прайсці да Алімпіяды, якая пачнецца 26 ліпеня, патрэбныя кваліфікацыйныя спаборніцтвы.

Аднак Латвія хоча дамагчыся таго, каб спартоўцы гэтых краін наогул былі пазбаўленыя ўдзелу ў Алімпіядзе. Некалькі латвійскіх спартоўцаў заявілі, што не будуць удзельнічаць у Алімпіядзе разам са спартоўцамі краін-агрэсараў.

Латвія пакуль не вырашыла, што рабіць, калі МАК не зменіць сваю пазіцыю, але перад прыняццем канчатковага рашэння чакаецца меркаванне Украіны па гэтым пытанні.

Чытайце таксама:

Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў нейтральным статусе

Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
08.03.2024
Спадар, nu, voś tamu i na "ty".
1
бабруйчанін/адказаць/
08.03.2024
Спадар, Праунукам чырвоных латышскіх стралкоу - ветеранау сс дзякаваць Сення у будзенауке заутра у немке))?? Алксніс пельшы калнышы да 24 Лютага увядзеня " санкцый" утульна зае.біка у рф падмахвалі зараблялі і зараз " па сераму " таксама..А вось на беларусах кожны балтпры сваю " прынцыповасць" дэманструе ))) Гэта паміж намі беларусамя спрєчка і ні дємагогам ліцымерам пальцам тыкаць...У Рызе адлічаюць ці спадар ці таварыш беларус?? Не І чыму Ты пляскаешь??
1
Латыши перегибают палку/адказаць/
09.03.2024
Условия МОК вполне адекватные и справедливые.
Выполнение их фактически закрывает дорогу официальным "спортсменам", но дает шанс выступления тем, кто остался с чистой совестью.
И да, выполнение условий для участия практически исключает их возврат на родину. Т.е. речь идет о единицах. Тех немногих приличных людей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930